Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марскія прусакі на абед: 12 кінутых расейцаў забралі з Арктыкі, яшчэ амаль 50 застаюцца


Пасёлак Мыс Шмідта
Пасёлак Мыс Шмідта

11 лістапада ў пасёлак Мыс Шмідта на беразе Чукоцкага мора пасьля амаль тыднёвай непагадзі прыбыў верталёт МІ-8. Ён мог забраць адтуль 12 чалавек. Людзі біліся за месца на борце. Тыя, што засталіся ў пасёлку, чакаюць, што іх забяруць у найбліжэйшыя дні.

4 лістапада Радыё Свабода паведаміла аб сытуацыі, у якой апынуліся 60 работнікаў, якія будуюць аб’ект Міністэрства абароны Расе ў пасёлку Мыс Шмідта. На працягу амаль двух месяцаў пасьля заканчэньня кантрактаў яны ня могуць пакінуць пасёлак і вярнуцца да сем’яў.

Падобная сытуацыя складваецца і на іншых вайсковых аб’ектах Міністэрства абароны Расеі, якія цяпер будуюць у Арктыцы. Будаўніцтва вайсковай інфраструктуры ў арктычнай зоне пачалося летам 2014 году. 1 сьнежня 2014 у Арктыцы на базе Паўночнага флёту была створана новая вайсковая акруга — Аб’яднанае стратэгічнае камандаваньне «Поўнач». Аб’екты вайсковай інфраструктуры для новых груповак у арктычнай зоне будуюць на Новай Зямлі, Навасібірскіх выспах, Зямлі Франца-Іосіфа і на востраве Ўрангеля.

Альбо кожны зь іх дашле відэапаведамленьне пра тое, што ў іх усё ў парадку, альбо іх наагул не забяруць на Вялікую Зямлю і ня аплацяць іх працу.

Праца ў пасёлку Мыс Шмідта спынілася, а вайсковыя работнікі аказаліся кінутымі ў ізаляцыі і галечы. У дадатак, як паведамілі іх адвакату Ўладзіславу Юсупаву, у Міністэрстве абароны Расеі было прынята рашэньне, якое забараняе перавозку грамадзянскага насельніцтва на борце вайсковых самалётаў і верталётаў. Пакінутым работнікам у пасёлку Мыс Шмідта, па словах адваката Ўладзіслава Юсупава, прадстаўнікі будаўнічай кампаніі, «РусАльянсСтроя» паставілі ультыматум: «Альбо кожны зь іх дашле відэапаведамленьне пра тое, што ў іх усё ў парадку, ніякіх прэтэнзій да працадаўцы яны ня маюць, заробак атрымліваюць цалкам і своечасова, альбо іх наагул не забяруць на Вялікую Зямлю і ня аплацяць іх працу».

Арганізацыя «РусАльянсСтрой» атрымлівае ад Мінабароны авансам мільярды рублёў, але гэтыя грошы некуды зьнікаюць.

У той жа час драматычная сытуацыя склалася на востраве Кацельны, які ўваходзіць у склад Навасібірскіх выспаў. Сёлета ў пачатку чэрвеня рэдакцыя сайта «Военное.рф» атрымала паведамленьне ад вайскоўцаў з часткі, разьмешчанай на гэтым востраве:

Рыба з цьвільлю і рыс з кількай, у якой невядомыя жукі.

«Рыба з цьвільлю і рыс з кількай, у якой невядомыя жукі», — распавёў пра свой абед адзін з вайскоўцаў. Рэдакцыя ідэнтыфікавала «жукоў» як макрыц. Альтэрнатыўнае меркаваньне — знойдзеныя ў ежы істоты гэта марскія прусакі, што жывуць ў Паўночным Ледавітым акіяне і на поўначы Ціхага акіяну. Зьвесткі аб нізкай якасьці ежы пацьвердзілі і яшчэ некалькі чалавек. Зарплату многія вайскоўцы атрымліваюць з шматмесячнымі затрымкамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG