Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 жніўня: гадавіна ГКЧП, лекцыя «Ліст з-пад шыбеніцы»


Дэмантаж помніка Дзяржынскаму ў цэнтры Масквы пасьля паразы ГКЧП, 23 жніўня 1991 году
Дэмантаж помніка Дзяржынскаму ў цэнтры Масквы пасьля паразы ГКЧП, 23 жніўня 1991 году

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск — суд Маскоўскага раёну разглядае скаргу на адміністрацыю Маскоўскага раёну ў справе расфармаваньня сямейнага дзіцячага дамка Натальлі Янушкевіч. На момант расфармаваньня ў сям’і жылі дзесяць дзяцей (3 родных і 7 прыёмных), зь іх чацьвёра дзяцей з інваліднасьцю, двое — з цяжкімі хранічнымі захворваньнямі і парушэньнямі разьвіцьця і двое дзяцей раньняга ўзросту. Пачатак а 14-ай.

Менск — у кнігарні «логвінаЎ» (пр-т Незалежнасьці, 37 а) адбудзецца лекцыя-дыскусія Яраславы Ананкі і Генрыха Кіршбаўма «Ліст з-пад шыбеніцы».

Гэты дзень у гісторыі

1562 — пад Невелем аддзел войскаў ВКЛ на чале з гетманам Мікалаем Радзівілам Рудым разьбіў маскоўскае войска на чале з Андрэем Курбскім.

1587 — У ВКЛ адбылася зьмена кіраўніка краіны. Вялікім Князем быў абвешчаны Жыгімонт Ваза. Перад тым ён быў прагнаны са швэдзкага пасаду тамтэйшымі пратэстантамі. У беларускую гісторыю Жыгімонт Ваза ўвайшоў тым, што садзейнічаў Берасьцейскай царкоўнай уніі і адваяваў у Расеі Смаленшчыну.

1888 — у Бэльгіі прайшоў першы ў сьвеце конкурс прыгажосьці.

1925 — у Вільні пачалося выданьне газэты «Жыцьцё Беларуса».

1989 — прэзыдэнт Польшчы Войцех Ярузэльскі прызначае прадстаўніка «Салідарнасьці» Тадэвуша Мазавецкага прэм’ер-міністрам.

1991 — спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: змоўнікі (так званы ГКЧП) адхілілі ад улады прэзыдэнта Міхаіла Гарбачова і заявілі аб увядзеньні надзвычайнага становішча. У Менску дэпутаты Апазыцыі БНФ прынялі заяву з асуджэньнем путчу, патрабаваньнем скліканьня нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету. Увечары на плошчы перад Домам ураду Беларускі Народны Фронт правёў мітынг пратэсту.

1999 — У Бялградзе дзесяткі тысяч сэрбаў патрабуюць у Слабадана Мілошавіча пакінуць пасаду прэзыдэнта Югаславіі

2003 — У Іраку каля штаб-кватэры ААН выбухнула бомба. Забітыя 22 чалавекі, між іх Сэрджыё Вэйра дэ Мела, галоўны сакратар іракскага аддзяленьня ААН

У гэты дзень нарадзіліся:

1831 — Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гадоў.

1883 — Габрыэль «Како» Шанэль, француская куцюр’е, заканадаўца моды.

1893 — Баляслаў Слосканс, каталіцкі біскуп, рэлігійны і грамадзкі дзеяч беларускага замежжа.

1896 — Жан Піяжэ, швэйцарскі псыхоляг.

1912 — Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік.

1946 — Біл Клінтан, прэзыдэнт ЗША.

1946 — Віктар Гардзей, беларускі паэт.

1969 — Альгерд Невяроўскі, беларускі журналіст.

У гэты дзень памерлі:

14 г. н. э. — Гай Юлій Цэзар, першы рымскі імпэратар

1662 — Блез Паскаль, францускі навуковец

1819 — Джэймс Ват, шатляндзкі інжынэр, вынаходнік-мэханік

1929 — Сяргей Паўлавіч Дзягілеў, расейскі мастацкі і тэатральны дзеяч

1936 — Фэдэрыка Гарсія Лорка, гішпанскі паэт і драматург

1977 — Аркадзь Маўзон, беларускі драматург


Цытата

Раскоша — гэта ня выклік беднасьці, гэта выклік вульгарнасьці.
Габрыэль «Како» Шанэль

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG