Чытаючы Вячаслава Адамчыка, зразумеў: галоўная хіба нашага пісьменства — настальгія. Яна — цэнтральны стрыжань, «вечны рухавік» белліту. Ды каб толькі белліту!
Палітыка, эканоміка, сама душа беларуса зачараваная непераадольнай любасьцю да блізкай ці далёкай мінуўшчыны. Усе тутэйшыя — ад першага прэзыдэнта да апошняга нацыянал-«ліцьвініста» — зьвернутыя тварам да мінулага, а задам... да будучыні.
Таму так скрушна ад нашай рэчаіснасьці (і літаратуры!), бо люстра беларускай душы здаўна перакуленае ў мінулае. Толькі разьвярнуўшы яго на 180 градусаў, скіраваўшы свае сілы і памкненьні ў прышласьць, можна будзе пераадолець стары заклён: наймацней любіць мінулае той, хто баіцца будучыні.
Васіль Аўраменка
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Самае папулярнае
1