Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі будуць зьбіраць амэрыканскія аўтамабілі Cadillac і Chevrolet


Cadillac Escalade
Cadillac Escalade

General Motors і беларускае СП ЗАТ «Юнісон» заключылі пагадненьне аб буйнавузлавой зборцы Cadillac Escalade і Chevrolet Tahoe, паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на прэс-службу кампаніі GM.

«На заводзе „Юнісон“ усталяваная сучасная вытворчая лінія для зборкі мадэляў Cadillac і Chevrolet, а пэрсанал падрыхтаваны і навучаны ў адпаведнасьці з прынцыпамі арганізацыі вытворчасьці і кантролю якасьці, прынятымі на ўсіх заводах GM», — падкрэсьлілі прадстаўнікі прэс-службы.


Прадукцыя, выпушчаная пад Менскам, у асноўным будзе пастаўляецца на расейскі рынак.

У Беларусі будуць зьбіраць аўтамабілі чацьвёртага пакаленьня Cadillac Escalade ў двух мадыфікацыях: у рэгулярнай вэрсіі і з павялічанай колавай базай. За рэгулярную вэрсію давядзецца заплаціць $76000, машына з павялічанай колавай базай абыдзецца прыкладна ў $80000.

СП ЗАТ «Юнісан» знаходзіцца ў вёсцы Абчак ў 10 км ад Менску. У 1996 годзе яго стварылі як беларуска-брытанскае сумеснае прадпрыемства Ford Union, а ў 2000 годзе пераўтварылі ў СП ЗАТ «Юнісан». На заводзе зьбіраюць аўтамабілі Ford, KIA, Samand, Zotye, Peugeot, Citroen.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG