Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі — дзень цішыні перад рэфэрэндумам па жорсткіх захадах эканоміі


У Грэцыі абвешчаны дзень цішыні — напярэдадні прызначанага на нядзелю рэфэрэндуму па пытаньні аб прымальнасьці жорсткіх захадаў эканоміі, якіх патрабуе «тройка» міжнародных крэдытораў у абмен на працяг фінансавай дапамогі.

Прыпыненыя масавыя палітычныя акцыі і правядзеньне апытаньняў.

У апублікаваным у суботу інтэрвію гішпанскай газэце El Mundo міністар фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс абвінаваціў міжнародных крэдытораў у «тэрарызьме».

«Брусэль і "тройка" хочуць перамогі прыхільнікаў супрацы зь імі, каб і далей зьневажаць Грэцыю», — сказаў міністр.

У пятніцу ўвечары прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас, выступаючы перад дзясяткамі тысяч сваіх прыхільнікаў у Афінах, зноў заклікаў сказаць на рэфэрэндуме «не» крэдыторам.

А ў выпадку перамогі сваіх супернікаў Цыпрас паабяцаў сысьці ў адстаўку і даць іншаму ўраду магчымасьць правесьці рэформы па скарачэньні бюджэтных расходаў і павелічэньню падаткаў, як таго патрабуе Эўразьвяз, у абмен на новыя крэдыты і сьпісанне часткі доўгу.

Па дадзеных апошніх апытаньняў, у краіне прыблізна роўная колькасьць праціўнікаў і прыхільнікаў пазыцыі Цыпраса і яго леварадыкальнай партыі СІРЫЗА, частка выбарнікаў яшчэ ня вызначыліся.

У пятніцу Эўрапейскі фонд фінансавай стабільнасьці (які дае грошы ад імя ЭЗ) канстатаваў дэфолт Грэцыі па абавязальніцтвах перад фондам.

1 ліпеня Афіны ня выплацілі больш за паўтара мільярда эўра ў кошт доўгу Міжнароднаму валютнаму фонду, апынуўшыся ў стане дэфолту і перад ім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG