Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы заўважылі рост кантрабанды зь Беларусі


Рассельгаснагляд зноў заявіў пра выяўленьне несапраўдных сэртыфікатаў краін паходжаньня расьліннай прадукцыі, якая прайшла кантроль у Беларусі.

Раней расейцамі было выяўлена 180 такіх выпадкаў, а ў пэрыяд з 20 лютага па 15 траўня гэтага года яшчэ 122. Гэта ў 3,5 разы вышэй чым, за пяць месяцаў (жнівень — сьнежань) мінулага года.

«Такім чынам, з пачатку 2015 года выяўлена 302 фальсыфікаваныя сэртыфікаты краін паходжаньня падкаранціннай прадукцыі. Зь іх 28 туніскіх, 129 — турэцкіх, 22 — сэрбскіх, 32 — македонскіх, 78 — мараканскіх, 8 — Босніі і Герцагавіны і 5 — бразыльскіх», паведамляе прэс-служба Рассельгаснагляду.

Паводле расейскага боку, агульная вага кантрабанднай прадукцыі, якая прайшла першасны карантынны фітасанітарны кантроль у Беларусі, склала больш за 5,9 тыс.тон. Рассельгаснагляд абвінавачвае ў бяьдзейнасьці ўпаўнаважаныя органы Рэспублікі Беларусь. Раней Расея ўвяла эмабрга на харчовую прадукцыю эўрапейскіх краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG