Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскіх хакеістаў пакараюць за сыход пры гімне Канады


Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе пакарае Фэдэрацыю хакею Расеі за непавагу да суперніка, якую выявілі гульцы зборнай Расіі, пакінуўшы пляцоўку да выкананьня гімну Канады пасьля пройгрышу фінальнага матчу чэмпіянату сьвету ў Празе.

«У Міжнароднай фэдэрацыі хакею на лёдзе ёсьць рэглямэнт, і нейкае пакараньне напэўна будзе вынесенае», — ТАСС цытуе кіраўніка гэтай фэдэрацыі, Рэнэ Фазэля.

«У нядзелю я ўбачыў тое, пра што і падумаць ня мог у дачыненьні да Расеі, — дадаў Фазэль. — За 29 чэмпіянатаў сьвету, на якіх мне давялося прысутнічаць, гэта першы такі выпадак. Тое, што зрабіла расейская каманда, абсалютна непрымальна».

Інцыдэнт адбыўся 17 траўня падчас цырымоніі ўзнагароджаньня зборнай Канады залатымі мэдалямі, якая перамагла Расею зь лікам 6:1. У гэты момант большая частка расейскай каманды накіравалася ў распранальню.

«Хлопцы проста ня ведалі, што ўсе павінны заставацца і чакаць. Усе былі засмучаныя, думалі, што ўсё ўжо скончылася», — пракамэнтаваў інцыдэнт​ расейскім журналістам форвард расейскай зборнай Мікалай Кулемін. Ён заклікаў не шукаць у тым, што здарылася, злога намеру, назваўшы гэта простым непаразуменьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG