Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цукровая вата


Джон Констэбл, «Эскіз аблокаў» (1821)
Джон Констэбл, «Эскіз аблокаў» (1821)

— Мама, а чаму аблокі заўжды застаюцца ўверсе, як жа так? — пытае сын, зь цікаўнасьцю разглядаючы веснавое неба.

— Нууу... А чаму цябе гэта зьдзіўляе? Там іхняе месца, уверсе, такі іх лёс, такімі ўжо яны створаныя... — пачынаю генэраваць нейкае дарослае занудзтва.

Ён мне пераможна, з поўнай упэўненасьцю:

— Але ж вось — цукровая вата тут! Яна ўнізе, у нас! Я магу трымаць яе ў руках! А значыць, гэта магчыма! Аблокі — гэта ж таксама цукровая вата...

І я не змагла заспрачацца, бо супраць прыгажосьці ня можа быць аргумэнтаў.

Наста Кудасава

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG