Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Электронныя цыгарэты забаранілі называць бясшкоднымі


Электронныя цыгарэты былі вынайдзеныя ў 2003 годзе ў Кітаі і з таго часу атрымалі даволі шырокую папулярнасьць ва ўсім сьвеце. Нядаўна Міністэрства аховы здароўя Італіі выступіла за забарону выкарыстаньня такіх цыгарэтаў моладзьдзю.

На думку італьянскіх лекараў не існуе ніякіх навуковых доказаў, што электронныя цыгарэты зьяўляюцца карыснымі ў справе барацьбы з курэньнем. Затое дакладна вядома, што яны зьяўляюцца новым сродкам дастаўкі нікатыну ў арганізм.

Міністэрства аховы здароўя Італіі лічыць, што электронная цыгарэта як адзін з новых гаджэтаў, зьяўляецца дадаткова папулярнай для моладзі прыладай. Моладзь, як вядома, першай адгукаецца на новыя тэхналягічныя вынаходніцтвы. Тым часам ні для кога не зьяўляецца сакрэтам, што інгаляцыя нікатынам па-ранейшаму ўяўляе сабой вялікую рызыку для здароўя.

Італьянскія лекары таксама мяркуюць, што карыстаньне электроннай цыгарэтай, як папулярным гаджэтам, можа прывесьці моладзь да думкі пакаштаваць сапраўдныя цыгарэты.

Тым часам у Вялікай Брытаніі адзін з інтэрнэт-чытачоў падаў скаргу на сайт Nicolites (http://www. nicolitesonline. co. uk/), які займаецца продажам электронных цыгарэт. Паводле чытача, сайт уводзіў людзей у зман, сьцьвярджаючы, што электронныя цыгарэты цалкам бясшкодныя. Адпаведная брытанская ўладная ўстанова ASA (Advertising Standards Authority), якая займаецца стандартамі рэклямы, разгледзела сытуацыю і забараніла называць электронныя цыгарэты бясшкоднымі. Раней прадаўцы электронных цыгарэтаў сьцьвярджалі, што ў іх прыладах выкарыстоўваецца такі самы нікатын, як і ў лячэбных плястырах і жуйках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG