Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вэнэсуэле апублікавалі новыя фота Чавэса


Здымак Чавэса, які паказалі 15 лютага
Здымак Чавэса, які паказалі 15 лютага

Урад Вэнэсуэлы апублікаваў першыя за два месяцы фотаздымкі прэзыдэнта Уга Чавэса пасьля ягонай апошняй апэрацыі на Кубе, дзе ён праходзіць курс лекаваньня ад раку.

На фотаздымках, паказаных па вэнэсуэльскім тэлебачаньні, Чавэс на ложку ў таварыстве дзьвюх сваіх дачок з усьмешкаю чытае кубінскую дзяржаўную газэту «Гранма». Здымкі былі паказаныя ў адказ на абурэньне апазыцыі, якая крытыкуе ўрад краіны за «утойваньне інфармацыі» аб стане здароўя кіраўніка дзяржавы.

Апошні раз лідэр Вэнэсуэлы выступаў на публіцы амаль восем тыдняў таму, яшчэ да таго, як яму зрабілі чацьвертую апэрацыю па выдаленьні ракавых клетак. У пятніцу ўрад Вэнэсуэлы паведаміў, што Чавэсу ў горла была ўстаўленая дыхальная трубка, якая замінае яму гаварыць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG