Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 31 САКАВІКА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Наша ніва”, 1914 год:

“Крэпка радіактыўные мінэральныя воды і найлепшая кліматычная станцыя Друскенікі Гродзенскай губэрні на беразі рэкі Нёмана і Ротнічанкі. Лечуцца хваробы: рэматуз, падагра, хваробы жывата і кішок, сэрца, залатуха, хваробы мачавых каналаў, жаноцкіе хваробы, анэмія, нервовая немач, пералюшы і др. Мейсцовасць прыгожая, дужа сухая, акружонная сасновымі лесамі. Жыцьцё таннае. Кумыс. Кефір. На жаданьне Кантора вод высылае праспэкты”.

“ЛіМ”, 1954 год. Янка Брыль з нагоды выданьня расейска-беларускага слоўніка:

“Нашай дружбе са слоўнікам адзін толькі месяц, але дружба гэтая пачалася цудоўна…. Я рад магчымасьці публічна сказаць шчырае дзякуй калектыву навуковых супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук БССР, якія на чале з такімі выдатнымі вучонымі і мастакамі слова, як Якуб Колас, Кандрат Крапіва і Пятро Глебка, зрабілі вялікую, можна без перабольшаньня сказаць, — гістарычную справу, а таксама ад сэрца пажадаць ім найбольшай удачы ў працы над беларуска-расейскім і тлумачальным слоўнікамі, якія усе мы чакаем з ня меншай нецярплівасьцю”.

“Советская Белоруссия”, 1984 год:

“Датэрміновым выкананьнем квартальнага пляну адзначыў чарговы этап працоўнай вахты, прысьвечанай 40-годзьдзю вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, калектыў 10-й брыгады першага зборачнага цэху Менскага гадзіньнікавага заводу. Ад пачатку году звыш заданьня выпушчана 800 мужчынскіх гадзіньнікаў “Прамень-2209”, які карыстаецца павышаным попытам. Гэта дасягнута дзякуючы шырокаму распаўсюду зачыну зборшчыц па стварэньню сумесна з калектывамі крамаў “ГУМ”, “ЦУМ” і “Беларусь” скразных комплексных брыгадаў, якія працуюць пад дэвізам “Зроблена выдатна — прададзена выдатна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG