Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 9 СТУДЗЕНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“ЛіМ”, 1954 год:

“Ня менш важная задача — рашуча павысіць узровень выкладаньня і арганізаваць сталую навукова-дасьледчую работу ў ВНУ. Нельга больш разьлічваць на папаўненьне нашых навуковых устаноў прафэсарамі і дацэнтамі зь іншых гарадоў краіны. Выкладчыкаў трэба рыхтаваць па дакладнаму пляну праз асьпірантуру ня толькі ў Маскве і Ленінградзе, але і непасрэдна ў Менску. Неабходна таксама патрабаваць і ад тых пэдагогаў, якія цяпер працуюць, каб яны абаранілі кандыдацкія і доктарскія дысэртацыі”.

Усе беларускія газэты, 1954 год. Паведамленьне БЕЛТА:

“Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету СССР зацьвердзіў прадстаўленьне Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР аб ліквідаваньні Баранавіцкай, Бабруйскай, Пінскай, Палескай і Полацкай абласьцей Беларускай ССР, уключыўшы гарады і раёны гэтых абласьцей у склад Берасьцейскай, Гомельскай, Гарадзенскай, Менскай, Маладэчанскай, Магілёўскай і Віцебскай абласьцей”.

“Витебский курьер”, 1994 год:

“З шасьці рублёў у студзені 1993 году кошт нумару ўзрос у 13,3 разу, дасягнуўшы 80 рублёў у студзені 1994. Для параўнаньня: кошт паслугаў друкарні, манапаліста ў горадзе, узрос за гэты ж пэрыяд больш чым у 24 разы. Чвэрць ад усяго прыбытку за рэалізацыю газэты ўтрымлівае абласное прадпрыемства “Белсаюздрук”. Адзіная зь віцебскіх газэтаў, як недзяржаўнае выданьне, мы плацім чвэрць усяго прыбытку ў рэспубліканскі бюджэт у выглядзе падатку на даданую вартасьць. Як бачна, паляпшаць фінансавае становішча нам можна адно ўздымаючы кошт за рэкляму і за нумар. Не крыўдуйце ў будучыні і дзякуй за падтрымку сёньня, таму што спісаньне накладу нашай газэты вагаецца на працягу году ў межах 2 адсоткаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG