Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загадка тэрытарыяльнай абароны


Новая ідэя Аляксандра Лукашэнкі наконт стварэньня сыстэмы тэрытарыяльнай абароны ўражвае ня толькі тэндэнцыяй далейшай мілітарызацыяй жыцьця краіны, бразганьнем зброяй, узмацненьнем ідэалёгіі «асаджанай крэпасьці», але найперш – ацэнкай пагрозаў і неадпаведнасьцю сродкаў мэтам, хай нават і крыху фантастычным.

Выкладзеная аналітыкам Юрыям Шаўцовым бліскучая вэрсія, паводле якой тэрытарыяльная абарона стане ўзброеным народам, здольным даць адпор любым пагрозам, ажно да нашэсьця хцівых алігархаў з Усходу, выглядае ўсё ж залішне паэтычнай, каб быць сапраўднай.

Не, я не выключаю, што менавіта падобныя «паэмы» і клаліся на стол Лукашэнку ў якасьці абгрунтаваньня задумы. Але любы беларус, хоць
Любы беларус, хоць крыху знаёмы з тым, што такое «партызаны» - дзядзькі сталага веку, якіх прызываюць на зборы, хутчэй за ўсё выкажа глыбокі сумнеў у баяздольнасьці падобных злучэньняў, асабліва ў сутыкненьні з ўнутранымі ворагамі.

крыху знаёмы з тым, што такое «партызаны» - дзядзькі сталага веку, якіх прызываюць на зборы, хутчэй за ўсё выкажа глыбокі сумнеў у баяздольнасьці падобных злучэньняў, асабліва ў сутыкненьні з ўнутранымі ворагамі. Усё ж сілы ўнутраных войскаў, АМАП, спэцвойскі маюць пэўную падрыхтоўку, апрацоўку, нарэшце, атрымліваюць някепскае ўтрыманьне. Але зь якой радасьці супраць «крамолы» будзе змагацца звычайны беларус, раззлаваны эканамічнымі цяжкасьцямі, вырваны са звыклага жыцьця і кінуты ў вір палітычнага канфлікту? Яшчэ вялікае пытаньне, супраць каго ён скарыстае зброю, калі яму яе дадуць.

Паколькі ўсе гэтыя простыя пытаньні і меркаваньні – зусім не ваенная таямніца, то дзіўна, адкуль узьнік такі спадзеў на «народнае войска». Можна, зразумела, праводзіць гістарычныя аналёгіі – ў гады Другой Усясьветнай вайны беларуская «чырвоная партызанка» была адной з самых моцных у Эўропе. Існуе, праўда, модная вэрсія, што яе маштабы тлумачацца выключна «рукой Масквы», спэцатрадамі НКУС, словам зьнешняй інсьпірацыяй. Магчыма, ініцыятары новай ініцыятывы наконт тэрытарыяльнага войска кіраваліся падобнымі ж уяўленьнямі – што дастаткова ўсё арганізаваць, падкінуць зброі і народ узьнімецца на барацьбу. Але, паводле ангельскай прымаўкі, «можна павесьці каня да вады, нельга прымусіць яго піць». Ролю арганізацыі адмаўляць ня варта, але ёсьць яшчэ такая рэч, як баявы дух, які – невядомая велічыня і для рэгулярнага войска, а тым больш для партызанскага. Інсьпіравалі паўсюль – не паўсюль інсьпіраваліся. Партызанка ў тую вайну мела вялікі размах у Беларусі, ў Польшчы і ў Югаславіі, але была значна больш сьціплай, скажам, у Чэхіі, а ў нацыстаў з Вэрвольфу наагул нічога не атрымалася. Раз на раз не прыпадае.

Дык з чаго ж тэрытарыяльная абарона зьявілася? Адна з папулярных вэрсій – гэта рэакцыя на скіданьне і жахлівую сьмерць Кадафі. У пэўнай ступені магчыма. Хаця паводле таго ж Шаўцова пляны стварэньня сыстэмы тэрытарыяльнай абароны і нават нейкія напрацоўкі ў гэтым кірунку існавалі ўжо гэтым летам, калі Кадафі быў жывы здаровы і вынік змаганьня ў Лібіі выглядаў зусім невідавочным.

Хаця канец гэтага змаганьня сапраўды мог стаць псыхалягічным штуршком для таго, каб упершыню агучыць гэтыя пляны публічна. Тут нават няважна, што і як дэманстраваць, ці на самой справе такая ўжо грозная тая моц, якая дэманструецца, бо робіцца тое ня столькі для ворагаў – патэнцыйных ці рэальных, колькі для свайго народу, для падначаленых і нават для сябе самога: нас так проста не нахіліш, мы не здадзімся, ў нас вось такое ёсьць – ну і далей па тэксьце.

Але што тычыцца ўласна практычнага выкананьня, таго, што менавіта прапануецца супрацьпаставіць усясьветнаму імпэрыялізму і рэвалюцыйнай заразе, то тут прыгадваецца цынічнае выслоўе часоў Вялікай францускай рэвалюцыі: «Рэвалюцыя – гэта сотня тысяч вакансіяў». Якое можна дапоўніць сымэтрычным: контррэвалюцыя – гэта часам таксама тое самае. Пры кансьпіралягічным поглядзе на сьвет кіраўніка Беларусі, пры наяўнасьці гучнай рыторыкі з заходняга боку і пры пэўных нават практычных праявах ціску, магчыма, няцяжка было пераканаць яго ў тым, што пагроза ўзброенага канфлікту, ў тым ліку і ваеннага ўварваньня, значна вышэйшая, чым ёсьць на самой справе. І справа нават не ў сьвядомым падмане, тыя ці іншыя зьвесткі можна інтэрпрэтаваць і так і гэтак, што мы бачылі на прыкладзе і дэмакратычных дзяржаваў.

А далей справа бюракратычнай тэхнікі. Ну вось адкажыце самі, што трэба прыдумаць у пляне абароны, каб атрымаць максымум новых пасадаў, штабоў, штатаў з добрымі заробкамі, кар'ернымі магчымасьцямі, кватэрамі
Фактычна новая армія – як раз тое, што трэба. Кар'ерны Кландайк.

ў Менску і добрымі машынамі? Каб ня парачку, а дзясяткі. Правільна. Пашырэньне штатаў, наданьне паўнамоцтваў – гэта ўсё апазыцыянэраў палохае, а выканаўцам ад гэтага якая асабліва карысьць? А вось фактычна новая армія – як раз тое, што трэба. Кар'ерны Кландайк. Хай сабе баяздольнасьць гэтага ўтварэньня будзе зусім ўяўнай і прывіднай, пасады і заробкі будуць зусім не прывіднымі.

Дарэчы, менавіта з той жа прычыны ўвесь час ўсплывае ідэя ператварэньня «Белай Русі» ў палітычную партыю, ў суб'екта выбарчага і палітычнага працэсу.

Жыцьцё ж працягваецца. І не чакаючы перамогі дэмакратыі, людзі абжываюцца ў тым жыцьці, якое ёсьць, канкуруюць адзін з адным, робяць кар'еры. І калі «контррэвалюцыя – гэта сотня тысяч вакансіяў», няўжо вы думаеце, што сур'ёзныя людзі будуць чакаць і ставіць свае службовыя посьпехі ў залежнасьць ад такой няпэўнай матэрыі, як наяўнасьць ці адсутнасьць у народа рэвалюцыйных настрояў?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG