Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менскі гарсуд накіраваная чарговая справа па падзеях 19 сьнежня


Абвінавачваньне ва "ўдзеле ў масавых беспарадках" прад'яўлена новаму фігуранту, Сьвятаславу Барановічу. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна".

Сьвятаслаў Барановіч з 15 чэрвеня ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА №1 на Валадарскага ў Менску. Сьледзтва скончана, і абвінавачаны азнаёмлены з матэрыяламі справы. У бліжэйшы час Менгарсуд, куды была перададзена справа, павінен прыняць рашэньне адносна таго, у якім з раённых судоў сталіцы будзе праходзіць крымінальны працэс.

Сьвятаславу Барановічу прад'яўленае абвінавачваньне паводле часткі 2 артыкула 293 КК — "удзел у масавых беспарадках", што караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG