Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо чацьвер, 4 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е...


...пахмурнае. Не забудзьцеся на парасон – пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпэратура: +6...+8.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган наведвае зь візытам Косава.

Старшыня КНР Ху Цьзіньтао пачынае візыт у Францыю.

У Ерэване адкрываецца 1-шы бізнэс-форум “Армэнія-Аб’яднаныя Арабскія Эміраты”

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1493 годзе экспэдыцыя Хрыстафора Калюмба адкрыла востраў Гвадэлюпа.

У 1863 годзе расейскія вайскоўцы схапілі паўстанцкага камісара Менскай губэрні Міхала Аскерку. Ураджэнец Менску Аскерка скончыў Сьвіслацкую гімназію і Маскоўскі ўнівэрсытэт, вывучыўся на лекара і працаваў у Магілёве. Ад пачатку паўстаньня Кастуся Каліноўскага ўступіў у шыхты ваяроў. У Менскай губэрні Міхал Аскерка ствараў уласную паўстанцкую адміністрацыю, якая мусіла замяніць расейскую каляніяльную ўладу. Аднак быў схоплены і расстраляны ў Магілёве.

У 1937 годзе быў расстраляны сасланы перад тым у Башкірыю Аляксандар Вальковiч, мянчук, сябра Беларускай партыі эсэраў, які быў прадстаўніком БНР пры ўрадзе Грузіі, а пасьля – міністрам фінансаў БНР.

У 1937 годзе савецкія карныя органы другі раз арыштавалі клясыка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Праз тры месяцы ва ўзросьце 44 гадоў Гарэцкага расстраляюць.

У 1945 годзе была створана ЮНЭСКА – арганізацыя Аб’яднаных нацыяў у справе адукацыі, навукі і культуры.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Кіраўнік канцылярыі Ангелы Мэркель Рональд Пофала а 8:50 у гатэлі “Эўропа” дасьць прэс-канфэрэнцыю для журналістаў па выніках свайго візыту ў Менск.

У Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Я.Раў праходзіць ХІІІ Менскі форум “Беларусі і ЭЗ пасьля крызісу: выклікі і шанцы ў сфэрах палітыкі, эканомікі і грамадзтва”.


ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:


"85 выпадкаў сьвінога грыпу ў Беларусі: хроніка серады"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Справядлівы шлях ідэйнага і сумленнага чалавека – шлях дабра, праўды і хараства…

Максім Гарэцкі (“У чым яго крыўда?”)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG