Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 1 студзеня 2011 году Эстонія пераходзіць на эўра


Рада міністраў эканомікі і фінансаў Еўрапейскага Зьвязу (Ecofin) прыняў у аўторак рашэньне аб уваходжаньні Эстоніі ў зону эўра.

Як падае “Интерфакс-Запад”, прынятае таксама рашэньне аб пераводзе эстонскай кроны на эўра па цяпер дзейным курсе 15,6466 EEK/1EUR

Як паведамілі ў прэс-службе міністэрства фінансаў Эстоніі, краіна стане 17-м сябрам эўразоны ад 1 студзеня 2011 году.

Эўрапарлямэнт 16 чэрвеня ўхваліў справаздачу аб гатоўнасьці Эстоніі далучыцца да эўразоне. 17 чэрвеня рашэньне аб далучэньні Эстоніі да эўразоны было прынятае на саміце Эщразьвязу.

Згодна з прагнозам Эўракамісіі (апублікаваным вясной 2010 году) дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту Эстоніі складзе ў 2010 годзе 2,4% ад ВУП і такім чынам, эканоміка краіны будзе адпавядаць Маастрыхскім крытэрыям. Яны прадугледжваюць ўзровень дэфіцыту дзяржбюджэту менш за 3% ад ВУП.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG