Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 19-20 чэрвеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.



ЗАДАЖДЖЫЦЬ...


...але будзе досыць цёпла. Тэмпэратура: 13 — 23 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


19 чэрвеня:

Ушанаваньне памяці Васіля Быкава на Ўсходніх могілках. Збор а 11.00.

У Музэі гісторыі беларускай літаратуры прэзэнтацыя аўдыёкнігі Васіля Быкава "Доўгая дарога дадому". Пачатак а 12.00.

20 чэрвеня:

У Менск прыяжджае міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў.

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа па Браслаўшчыне 20 чэрвеня. Вандроўка пад назвай "Па азёрным краі" пройдзе па маршруце: Пераброддзе — касцёл Сэрца Езуса і Георгіеўская царква кан. ХІХ — пач. ХХ ст. Іказнь — касцёл Божага цела і Мікольская царква кан. ХІХ — пач. ХХ ст. Браслаў — касцёл Раства Панны Марыі 20-х гг. ХІХ ст., Успенская царква кан. ХІХ ст., замчышча, забудова гораду Далёкія — драўляны касцёл Св. Станіслава 20-х гг. ХХ ст. у закапанскім стылі. Пеліканы (Мілюнцы) — касцёл Св. Якуба пач. ХХ ст. Дрысвяты — Петрапаўлаўскі касцёл 20-х гг. ХХ ст. у закапанскім стылі, Петрапаўлаўская царква кан. ХІХ ст. Відзы — Святатроіцкі касцёл пач. ХХ ст., стараверская царква 20-х гг. ХХ ст., магіла Тамаша Ваўжэцкага, забудова мястэчка Відзы Лаўчынскія — сядзібна-паркавы комлекс Ваўжэцкіх кан. ХІХ — пач. ХХ ст. Кантакты: +375 29 111 73 32, +375 17 262 73 43.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


19 чэрвеня:

На эканамічным форуме ў Санкт-Пецярбургу выступае прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі.

Памочнік дзяржсакратара ЗША Робэрт Блэйк у Кіргізстане.

У Стакгольме выходзіць замуж прынцэса Вікторыя.

20 чэрвеня:

Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


19 чэрвеня

У 1655 годзе расейскае войска спаліла Барысаўскі замак.

У 1924 нарадзіўся беларускі пісьменьнік Васіль Быкаў (пам. 2003).

У 1941 адбылася апошняя масавая дэпартацыя скіраваная супраць "варожых элемэнтаў" і іх сем'яў у заходніх абласьцях Беларусі, Украіны, Малдавіі. За 19-20 чэрвеня 1941 зь Беларусі дэпартавана ў Сыбір і Казахстан 22 тысячы чалавек.

У 1944 у Лагойскім раёне фашысцкія карнікі зьнішчылі вёску Дальва разам зь яе жыхарамі. Вёска-суседка Хатыні паўтарыла яе журботны лёс.

У 1947 нарадзіўся індыйскі пісьменьнік Салман Рушдзі. Пасьля выхаду раману Рушдзі "Сатанінскія вершы" ў 1988 аятала Хамэйні заклікаў мусульманаў забіць пісьменьніка. Пісьменьнік вымушаны хавацца па сёньняшні дзень.

У 1965 пастановай ЦК КПБ і Саўміна БССР было заснавана Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

У 1976 нарадзіўся Ўладзімір Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар, заснавальнік беларускай Вікіпедыі (пам. 2007).

У 1993 памёр ангельскі пісьменьнік Уільям Голдынг, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1983 (нар. 1911).

20 чэрвеня

У 1566 нарадзіўся Жыгімонт ІІІ Ваза, вялікі князь літоўскі, кароль Польшчы й Швэцыі. Гэта значыць, кіраўнік тагачаснае Беларусі. З імем гэтага манарха ў беларускай гісторыі зьвязаныя эпахальныя дасягненьні і падзеі. Менавіта Жыгімонт ІІІ зацьвердзіў Статут Вялікага Княства Літоўскага – на той час самы перадавы звод законаў у Эўропе. Менавіта Жыгімонт ІІІ горача падтрымаў царкоўную ўнію – гэта значыць, аб’яднаньне праваслаўных і каталікоў у адну царкву. А яшчэ Жыгімонт ІІІ штурхнуў нашых продкаў на дзьве інтэрвэнцыі ў Маскоўскае княства, у выніку якіх на два гады ў расейцаў была адабраная Масква і ў абшары Вялікага княства быў вернуты Смаленск. Больш за трыццаць гадоў караляваньня Жыгімонта ІІІ сталі той самай эпохаю, у часе якое адбыліся каласальныя культурныя й палітычныя зьмены, што прадвызначылі аблічча нашага краю на стагодзьдзі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


20 чэрвеня:

Міжнгародны дзень бежанцаў.

Дзень мэдычнага працаўніка.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Быкаў, або Як я вучыўся чытаць па-беларуску". (http://www.svaboda.org/content/transcript/1758085.html)

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"А бомба на ўзроўку чакала свае пары".

"Багна спрадвеку ўмела хаваць свае таямніцы".

"Жыць у турме ня мела сэнсу, памерці таксама мела ня большы сэнс. Добра б не нарадзіцца зусім. Але, на жаль, тое ад яго не залежала..."

Васіль Быкаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG