Былы галоўны трэнэр юнацкай зборнай Беларусі ў хакеі Аляксандар Румо, які пайшоў у адстаўку летась у верасьні, разам зь сямʼёй зьехаў у Польшчу. У эфіры Свабоды Premium Аляксандар Румо расказаў пра прычыны адʼезду і пляны ў новай краіне. Румо параўнаў сытуацыю ў Беларусі з пажарам на тарфяніках.
Беларуска працягнула спартовую кар’еру хутчэй за многія прагнозы. Роўна праз два тыдні пасьля скандалу яна зноў выступіла ў спаборніцтвах.
У Нямеччыне на 76-м годзе жыцьця памёр найлепшы бамбардзір у гісторыі нямецкага футбола Герд Мюлер.
Беларусь на Алімпійскіх гульнях у Японіі выйграла толькі сем мэдалёў. Гэта найгоршы паказчык у гісторыі краіны. Свабода ўзгадвае, як складалася кар’ера цяперашняга міністра спорту Сяргея Кавальчука.
Таргі за мэдаль беларускай бягухі аднавіліся. За яго прапануюць ужо ў 4 разы больш за стартавую цану.
У час таварыскага матчу паміж камандамі 2008 году нараджэньня хакейных клюбаў «Хімік» з Наваполацку і «Шахтар» з Салігорску, які адбыўся 9 жніўня, трэнэр салігорцаў пачаў біць гульца сваёй каманды.
Беларуску падтрымаюць польскія спонсары, каб бягуха змагла працягваць сваю кар'еру, што апынулася пад пагрозай празь дзеяньні беларускага НАК.
Празьмерны аб’ёму трафіку ў нефармальным спаборніцтве за срэбны мэдаль Эўрапейскіх гульняў – 2019 ад Крысьціны Ціманоўскай прывёў да таго, што сэрвіс eBay вымушана заблякаваў рахунак Беларускага фонду спартовай салідарнасьці.
Грошы, атрыманыя за мэдаль, пойдуць на падтрымку спартоўцаў, пацярпелых ад рэпрэсій Лукашэнкі.
Беларускім спартоўцам удалося ўзяць у Японіі толькі 7 узнагарод.
Беларуска Аліна Гарноська заваявала бронзавы мэдаль на Алімпійскіх гульнях у Токіё ў індывідуальным шматборстве па мастацкай гімнастыцы.
Вольга Худэнка, Марыя Літвінчук, Маргарыта Махнева і Надзея Папок занялі 2-е месца на дыстанцыі 500 мэтраў у байдарцы.
У эфіры Свабода Premium кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Герасіменя расказала пра абвешчаны фондам галоўны online-забег году «Маратон Свабоды», які стартуе з 7 па 16 жніўня і прымеркаваны да Году салідарнасьці ў змаганьні зь беларускім рэжымам.
Моладзевае грамадзкае аб’яднаньне «Клюб плаваньня Аляксандры Герасімені» можа прыпыніць дзейнасьць.
6 жніўня скарбонка нацыянальнай зборнай Беларусі папоўнілася адразу двума мэдалямі, якія заваявалі прадстаўнікі вольнай барацьбы.
Польскі нафтавы канцэрн PKN Orlen перадаў беларускай спрынтэрцы Крысьціне Ціманоўскай прапанову падтрымкі.
Фонд спартовай салідарнасьці абвясьціў галоўны online-забег году «Маратон Свабоды» #MARATHONFORFREEDOM.
Чэмпіён сьвету і трэнэр у вольнай барацьбе Васіль Сюльжын пракамэнтаваў Свабодзе надзвычайнае здарэньне з пазбаўленьнем акрэдытацыі афіцыйных прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Токіё.
Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах заявіў 6 жніўня на прэсавай канфэрэнцыі, што пазбаўленьнем акрэдытацыі на Алімпіядзе трэнэраў Крысьціны Ціманоўскай МАК не абмяжуецца.
5 жніўня 2021 году дысцыплінарная камісія Міжнароднага алімпійскага камітэту прыняла рашэнне пазбавіць акрэдытацыі на Гульнях ХХХII Алімпіяды ў Токіё трэнэраў беларускай каманды ў лёгкай атлетыцы Юрыя Маісевіча і Артура Шумакова.
Міжнародны алімпійскі камітэт скасаваў акрэдытацыю двух беларускіх трэнэраў, якіх падазраюць у спробе прымусіць спрынтэрку Крысьціну Ціманоўскую вярнуцца ў Беларусь з Алімпіяды ў Токіё.
«Барсэлёна» ня здолела захаваць свайго шматгадовага лідэра Ліянэля Мэсі. Шасьціразовы ўладальнік «Залатога мяча» пакіне клюб, у якім правёў усю карʼеру.
У фінале спаборніцтваў у вольнай барацьбе сярод жанчын у катэгорыі да 57 кг выступала беларуска Ірына Курачкіна.
Прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль у сваім Twitter напісаў словы падтрымкі лёгкаатлетцы Крысьціне Ціманоўскай.
Беларуская лёгкаатлетка Крысьціна Ціманоўская пасьля ціску з боку адміністрацыі і трэнэра алімпійскай зборнай адмовілася вяртацца з Токіё ў Беларусь. Цяпер яна ў Варшаве, дзе расказала пра абставіны свайго ўчынку і свае далейшыя пляны.
Беларуская каманда лёгкаатлетак, зь якой выгналі Крысьціну Ціманоўскую, прабегла эстафэту 4×400 на Алімпіядзе ў Токіё.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) паведаміў, што пачаў дысцыплінарны разбор і фармуе сьпіс сьведкаў у справе беларускай лёгкаатлеткі Крысьціны Ціманоўскай. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МАК Марк Адамс.
Працэс пачынаецца ў раённым судзе Маладэчна 5 жніўня. Зь першага суду Аляксей Кудзін уцёк.
Самалёт, на якім беларуская спартоўка Крысьціна Ціманоўская прыляцела ў Варшаву зь Вены, прызямліўся на лётнішчы імя Фрыдэрыка Шапэна.
У аэрапорце Вены Ціманоўскую сустрэў высокі чыноўнік ураду Аўстрыі. Тым часам у Беларусі яе звольнілі з працы і адкамандзіравалі ў міністэрства ўнутраных справаў
Самалёт, у якім ляцела беларуская лёгкаатлетка, прызямліўся ў сталіцы Аўстрыі, паведамляе карэспандэнт AFP.
Пра што сьведчыць гісторыя зь Ціманоўскай? Ці магчымы яе працяг з удзелам іншых беларускіх алімпійцаў? Чым адметны ўдзел беларусаў у сёлетняй Алімпіядзе?
Беларуская спартоўка зьмяніла рэйс зь меркаваньняў бясьпекі.
Ці варта, ці маральна заўзець за спартоўцаў — зацятых прыхільнікаў Лукашэнкі? Ці заўзеюць «ябацькі» за спартоўцаў — прыхільнікаў пераменаў? Залежнасьць заўзятарства ад палітычных поглядаў спартоўцаў — ці сьведчыць яна пра раскол у беларускім грамадзтве?
Прадстаўніца беларускай дыяспары ў Японіі, музыка Натальля Ветрава расказала ў жывым эфіры Свабода Premium пра тое, як яна і іншыя беларусы Японіі падтрымлівалі Крысьціну Ціманоўскую, што адбывалася зь лёгкаатлеткай у аэрапорце і які розгалас гэта атрымала ў Японіі.
Палітык запэўніў, што Польшча акажа спартоўцы неабходную дапамогу.
Яна заявіла, што пакуль у прыярытэце бясьпека, але яна спадзяецца на працяг кар’еры.
Трэнэр Арсень Зданевіч, муж лёгкаатлеткі Крысьціны Ціманоўскай, якую спартовыя чыноўнікі падчас Алімпіяды паспрабавалі выдварыць зь Японіі, акрэсьліў іх з жонкай грамадзка-палітычную пазыцыю.
Раней Канстанцін Якаўлеў адбыў адміністрацыйны арышт, а клюб, які ён узначальваў, улады зьнялі з чэмпіянату Беларусі.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) пачаў афіцыйнае расьсьледаваньне справы беларускай спрынтэркі Крысьціны Ціманоўскай, паведамляе агенцтва DPA.
Трэнэр у лёгкай атлетыцы Ігар Жаваранак апавёў, чым для Крысьціны Ціманоўскай магла скончыцца эстафэта не ў яе профільнай дысцыпліне, і як можна было ўнікнуць міжнароднага скандалу.
Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на старшыню Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Апейкіна.
Эўразьвяз рэзка раскрытыкаваў дзеяньні ўладаў Беларусі за спробу гвалтоўна адправіць з Токіё ў Менск бягуху Крысьціну Ціманоўскую
«Эўрарадыё» зьвярнула ўвагу на тое, што праўладныя спартоўцы, якія асуджаюць у дзяржаўных СМІ Крысьціну Ціманоўскую, робяць гэта ў аднолькавых выразах
Беларуская бягуха Крысьціна Ціманоўская, якая адмовілася вяртацца ў Менск пасьля таго, як кіраўнікі зборнай адхілілі яе ад спаборніцтваў на Алімпіядзе ў Токіё, і зьвярнулася ў паліцыю, папрасіўшы прытулку, — далёка ня першая спартоўка з краінаў былога СССР, якая паступіла падобным чынам
Першапачаткова лёгкаатлетка была заяўленая ў забегах на дыстанцыях 100 і 200 мэтраў, але безь яе ведама спартовыя функцыянэры хацелі задзейнічаць спартоўку і на эстафэту 4х400 мэтраў.
Трэнэр Арсень Зданевіч, муж лёгкаатлеткі Крысьціны Ціманоўскай, якую спартовыя чыноўнікі падчас Алімпіяды паспрабавалі выдварыць зь Японіі, тэрмінова зьехаў зь Беларусі ва Ўкраіну.
Нямецкая асацыяцыя Athleten Deutschland e. V. заявіла, што спартоўцы Нямеччыны абураныя меркаванай спробай выкраданьня беларускай спартоўкі Крысьціны Ціманоўскай.
Загрузіць яшчэ