Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Эўрарадыё»: Асуджэньне Ціманоўскай у дзяржаўных СМІ — як пад капірку


Крысьціна Ціманоўская ўваходзіць на тэрыторыю польскай амбасады ў Токіё. 2 жніўня 2021

«Эўрарадыё» зьвярнула ўвагу на тое, што праўладныя спартоўцы, якія асуджаюць у дзяржаўных СМІ Крысьціну Ціманоўскую, робяць гэта ў аднолькавых выразах

Алімпійскі чэмпіён па веславаньні на байдарках і каноэ Аляксандар Багдановіч

«Так, я не спрачаюся, можа дзесьці недагледзелі, нешта атрымалася ня так. Але калі трэба было падставіць плячо, спартовец не захацеў выступаць, а хацеў проста хайпу. У кожнага ёсьць свая мэта. Хтосьці едзе змагацца за мэдаль, хтосьці едзе па іншыя мэты».

Дзюдаіст Сяргей Шундзікаў

«Калі трэба было падставіць плячо, спартовец не захацеў выступаць, а хацеў проста хайпу. Хтосьці едзе змагацца за мэдаль, хтосьці едзе па іншыя мэты».

Біятляніст Сяргей Новікаў

«І замест таго, каб падтрымаць сваю каманду і краіну, яна стала дамагацца нейкага хайпу і, напэўна, сваіх асабістых мэтаў».

Падобная ж заява была апублікаваная ад імя Марыі Мамашук, дужавіка, срэбранай прызэркі Алімпійскіх гульняў у Рыё-дэ-Жанэйра.

Аднак Марыя зьняпраўдзіла гэты камэнтар, напісаўшы ў сваім Інстаграме: «Ніякіх камэнтароў наконт гэтага я не выказвала! Хлусьня!».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG