Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі трэці мэдаль на Алімпіядзе. У жаночай вольнай барацьбе


Ірына Курачкіна падчас фінальнага дужаньня з Расакі Каваі
Ірына Курачкіна падчас фінальнага дужаньня з Расакі Каваі

У фінале спаборніцтваў у вольнай барацьбе сярод жанчын у катэгорыі да 57 кг выступала беларуска Ірына Курачкіна.

Спартоўка заваявала срэбраны мэдаль, саступіўшы гаспадыні татамі, японцы Расакі Каваі. Такім чынам, беларуска фінішавала на выніковым 2 месцы.

Ірына Курачкіна — падпісантка «праўладнага» ліста беларускіх спартоўцаў, які зьявіўся сьледам за зваротам свабодных атлетаў за сумленныя выбары і адстаўку Лукашэнкі.

Цяпер у актыве нацыянальнай зборнай Беларусі адзін залаты, адзін срэбны і адзін бронзавы мэдаль.

Яшчэ адну ўзнагароду прадстаўнік Беларусі гарантавана здабудзе 6 жніўня: у фінале спаборніцтваў у вольнай барацьбе ў катэгорыі да 74 кг выступіць Магамедхабіб Кадзімагамедаў. Летась ён атрымаў беларускае грамадзянства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG