Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціманоўская: У Аўстрыі — сустрэча зь дзяржсакратаром, у Беларусі — звальненьне з працы


Крысьціна Ціманоўская і дзяржаўны сакратар Міністэрства навакольнага асяродзьдзя Аўстрыі Магнус Брунэр
Крысьціна Ціманоўская і дзяржаўны сакратар Міністэрства навакольнага асяродзьдзя Аўстрыі Магнус Брунэр

Беларуская алімпійская спрынтарка Крысьціна Ціманоўская прыбыла ў Аўстрыю ў сераду па дарозе ў Польшчу, дзе яе чакае прытулак.

Як паведаміла агенцтва Франс Прэс, у аэрапорце яе сустрэў дзяржаўны сакратар Міністэрства навакольнага асяродзьдзя Аўстрыі Магнус Брунэр.

Пасьля сустрэчы Брунэр пацьвердзіў журналістам, што Ціманоўская будзе працягваць рух у Польшчу і што яе маршрут зь Японіі быў зьменены зь меркаваньняў бясьпекі.

Брунэр сказаў, што размаўляў са спартоўкай коратка і што яна выглядала «добра, улічваючы абставіны».

«Яна хвалюецца за сваю сям’ю. Яна стамілася і, натуральна, напружаная пасьля таго, што адбылося за апошнія некалькі дзён», — сказаў Брунэр, дадаўшы, што яна «нэрвуецца, як цяпер усё пойдзе».

Ціманоўскую з аэрапорту вёз VIP-фургон зь дзьвюма машынамі паліцэйскага суправаджэньня.

Тым часам у Беларусі Ціманоўскую звольнілі з Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі і адкамандзіравалі ў Міністэрства ўнутраных спраў.

Пра гэта паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Беларускі фонд спартовай салідарнасьці.

У паведамленьні, якое атрымала спартоўка, пазначана, што калі яна ня зьявіцца ў МУС да 12 гадзіны заўтрашняга дня, то яе могуць звольніць і з МУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG