Дзяржаўны сакратар ЗША завяршыў напружаны раўнд перамоваў пра будучыню NATO ў Швэцыі і выступіў з рэзкім пасланьнем эўрапейскім хаўрусьнікам.
Масква і Маскоўская вобласьць падвергліся ў ноч на 17 траўня аднаму з найбуйнейшых налётаў бесьпілётнікаў з пачатку расейскага ўварваньня ва Украіну.
Паколькі пуцінскі рэжым уступіў ў паласу выпрабаваньняў, то кіраўніцтва Беларусі спрабуе неяк адаптавацца да гэтай новай сытуацыі. У замежнай палітыцы Беларусі назіраюцца новыя акцэнты. Лукашэнка імкнецца ўступіць у вялікую геапалітычную гульню.
У ваенным гарнізоне ў сяле Князе-Валконскае-1 Хабараўскага краю адбыўся выбух, у выніку якога загінуў адзін чалавек і ёсьць параненыя. Мэтай атакі мог быць генэрал-маёр Азатбек Амурбекаў, удзельнік вайны супраць Украіны.
Грамадзяніна Беларусі Аляксея Тамашова асудзілі ў 2024 годзе за «шпіянаж» на карысьць Украіны на 14 гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. Цяпер ён знаходзіцца ў калёніі № 4 у горадзе Пугачоў Саратаўскай вобласьці.
Заснавальнік мэсэнджэра Telegram Павал Дураў паведаміў, што на ягоны адрас у Расеі, дзе ён жыў 20 гадоў таму, даслалі позву, дзе назвалі яго «падазраваным».
Ад пачатку вайны Расеі з Украінай сама меней 144 расейскія вайскоўцы зьбеглі са службы і потым учынілі забойствы.
У расейскім холдынгу VK, які распрацаваў нацыянальны мэсэнджар «Макс» (Mах), паведамілі, што ў ім зарэгістравалася больш за 7 мільёнаў іншаземных карыстальнікаў.
Кіраўнік Сьледчага камітэту (СК) Расеі даручыў праверыць кнігу «Бязглуздыя парады» Рыгора Остэра на «сумнеўныя з пэдагагічнага гледзішча ўстаноўкі», паведаміла прэс-служба СК.
Грамадзянаў Беларусі цяпер правяраюць на ня толькі на межах сваёй краіны, але і ў суседняй Расеі, дзе афіцыйна бязьвізавы ўезд, але кантроль на межы часткова вернуты.
Крызіс у расейскай эканоміцы яшчэ больш ударыў па даходах расейцаў, але калі многія прадпрыемствы там нясуць страты, некаторыя беларускія кампаніі, наадварот, змаглі, зарабіць.
У сакавіку 2026 года вакол рэзыдэнцыі прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна на Валдаі пабудавалі сем новых веж з сыстэмамі СПА «Панцыр». Іх агульная колькасьць дасягнула 27.
12 красавіка ў Вугоршчыне праходзяць парлямэнцкія выбары. Якія наступствы іх вынікі будуць мець для міжнароднай палітыкі?
Дзяржаўны Усерасейскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі (ВЦИОМ) у апошнім апытаньні, дадзеныя якога апублікаваныя 10 красавіка, паведаміў аб новым падзеньні рэйтынгу ўхваленьня дзейнасьці прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.
Такое рашэньне агучыў Вярхоўны суд РФ 9 красавіка на закрытым паседжаньні.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дж. Д. Вэнс сёньня прыбыў у Вугоршчыну з двухдзённым візытам для сустрэчы зь дзейным прэм’ер-міністрам краіны Віктарам Орбанам. Вэнс абвінаваціў Эўразьвяз ува «ўмяшаньні ў выбары» ў Вугоршчыне.
У той жа час Масква пачала пагражаць краінам Балтыі, бо лічыць іх вінаватымі ў пропуску ўкраінскіх дронаў, якія б’юць па расейскіх портах.
Яшчэ адзін фігурант справы зрабіў спробу суіцыду, але яго ўдалося ўратаваць.
Беларускія памежнікі зьнялі з аўтобуса ў Польшчу грамадзян Расеі. Патлумачылі гэта новаўвядзеньнямі, якія ўступілі ў сілу 1 красавіка.
Прэзыдэнт Украіны адзначыў посьпехі ўкраінскіх абаронцаў на фронце у вызвольнай вайне супраць Расеі.
Вынікам 30-гадовай беларуска-расейскай інтэграцыі стала рэальная пагроза сувэрэнітэту Беларусі. Ня толькі палітычны рэжым, але і створаная Аляксандрам Лукашэнкам «беларуская сацыяльная мадэль» могуць выжыць толькі пры ўмове падтрымкі з боку Расеі.
Зьяўляюцца новыя дэталі прарасейскай дзейнасьці Вугоршчыны ў Эўрапейскім зьвязе. Гэта спрыяньне Крамлю, перадача канфідэнцыйных зьвестак і іншае адстойваньне непасрэдных расейскіх інтарэсаў у Брусэлі.
У Маскве вынесьлі прысуд у справе аб падпале чыгуначнага вагону: 20-гадовага грамадзяніна Беларусі Ільлю Аляшкевіча засудзілі на 16 гадоў калёніі. Ягонаму знаёмаму, жыхару Расеі, прысудзілі 15 гадоў.
Шэраг чыньнікаў, у першую чаргу атакі ўкраінскіх бесьпілётнікаў, пазбавілі краіну-агрэсар амаль паловы магчымасьцяў экспарту нафтапрадуктаў. Знаўцы разабраліся, што гэта значыць для Крамля і яго эканамічнай палітыкі.
Акрамя таго, пагадненьне з Расеяй працягвае залучэньне Беларусі ў выгадныя для РФ структуры, канстатаваў у сваёй справаздачы амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW).
Улады Расеі пачынаюць прызнаваць, што Ўкраіна здольная ўдарыць практычна па любым рэгіёне, а колькасьць гэтых атак шматкроць павялічылася.
Расейскія карыстальнікі з 15 сакавіка скардзяцца на працу мэсэнджэра Telegram.
Пасьля пераезду ў Расею даходы экс-кіраўніка міністэрства замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль перавысілі яе міністэрскую зарплату ў Аўстрыі, піша The Insider.
Суд у Маскве завочна асудзіў палітоляга Кацярыну Шульман на год калёніі, піша выданьне «Медиазона». Ёй таксама прызначылі трохгадовую забарону на адміністраваньне сайтаў.
Вайна ва Ўкраіне доўжыцца ўжо чацьвёрты год і працягвае зьмяняць палітыку ўсяго рэгіёну.
Расейскія ўлады плянуюць заблякаваць мэсэнджэр Telegram у першых чыслах красавіка, паведамляе РБК са спасылкай на свае крыніцы. Суразмоўцы выданьня, блізкія да Крамля, назвалі гэта канчатковым рашэньнем.
«Штодня ўлады фабрыкуюць новыя зачэпкі, каб абмежаваць доступ расейцаў да Telegram, імкнучыся задушыць права на прыватнасьць і свабоду слова. Сумнае відовішча дзяржавы, якая баіцца ўласнага народу», — адрэагаваў на гэтую навіну Дураў.
Беларусь хоча даганяць Арабскія Эміраты па даходах ад турызму. Лукашэнка ўпэўнены: зоркі сышліся, і грошы хутка «ня будзе куды дзяваць». Праўда, пакуль што галоўныя турысты ў Беларусі — гэта расейцы. Іх за год стала на 30% больш.
5 лютага 2026 году прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выступіў на цырымоніі адкрыцьця Году адзінства народаў Расеі. Гэта яго апошняя асабістая прысутнасьць на публіцы на момант публікацыі.
Лукашэнка апынуўся ў становішчы, калі мусіць апраўдвацца перад Расеяй і адначасова абгрунтоўваць правільнасьць сваёй палітыкі на амэрыканскім накірунку.
Дамы Белгарада з цэнтралізаваным ацяпленьнем ня будуць мець гарачай вады да канца ацяпляльнага сэзона, заявіў у суботу губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў. Паводле яго слоў, гэта вынік абстрэлаў з боку ўкраінскіх вайскоўцаў.
Масква вітае «любыя канструктыўныя пачынаньні ў кантэксьце нармалізацыі беларуска-амэрыканскага дыялёгу і скасаваньня незаконных абмежавальных мер», але «па-таварыску» заклікае «беларускіх сяброў» захоўваць пільнасьць.
Расея прапануе жанчынам-зьняволеным з краінаў Цэнтральнай Азіі выбар паміж доўгім турэмным тэрмінам і кантрактам на ўдзел у вайне супраць Украіны. Праваабаронцы сьцьвярджаюць пра выпадкі ціску і прымусу, у той час як афіцыйная Масква называе такую службу добраахвотнай.
Для забойства расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага, які адбываў пакараньне з калёніі № 3 у паселішчы Харп, выкарысталі атрутнае рэчыва эпібацыдын, якое атрымліваюць з скуры амэрыканскай жабы-дрэвалаза.
Расея дасылае сыгнал пра тое, што не дапусьціць дэмакратызацыі Беларусі, будзе процідзейнічаць ёй сілай і гатовая дзеля гэтага ваяваць з Захадам.
Праўдападобна, у Маскве лічаць, што Захад спрабуе адарваць Беларусь ад Расеі.
Расейскія інфармагенцтвы са спасылкай на ФСБ паведамілі, што падазраванага ў замаху на першага намесьніка начальніка Галоўнага ўпраўленьня Генштабу Ўзброеных сілаў РФ Уладзіміра Аляксеева затрымалі ў Дубаі (ААЭ) і ўжо выдалі Расеі.
У Маскве на 5 гадоў і 9 месяцаў калёніі асудзілі коміка Арцемія Астаніна ў справе аб распальваньні нянавісьці і абразе пачуцьцяў вернікаў.
Расейскія нафтаперапрацоўчыя заводы плянуюць зь лютага аднавіць экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў.
Пасьля навінаў пра пэрыядычныя адключэньні інтэрнэту ў Расеі прыйшла і вестка пра ўхвалу новага закону пра мабільную сувязь.
Украінскаму афіцэру за загад біць па караблі расейскі суд вынес завочны вырак.
У калёніі ў Омскай вобласьці памёр Раман Цюрын, асуджаны за антываенныя публікацыі ў сацыяльных сетках і прызнаны праваабаронцамі палітвязьнем.
Пастаўкі эўрапейскіх новых аўто па паралельным імпарце празь Беларусь у Расею скараціліся ў 2025 годзе на 34%.
Падзеньне адбылося і ў продажах аўтобусах, але нязначнае, на 1%.
Загрузіць яшчэ