Паўднёвае камандаваньне Ўзброеных сілаў ЗША паведаміла пра затрыманьне ў Карыбскім моры яшчэ аднаго танкера — Sophia, які ня мае рэгістрацыі ні ў адной краіне, але ўнесены ў санкцыйныя сьпісы ЗША як меркаванае судна расейскага «ценевага флёту».
Цяпер яго эскартуюць да ўзьбярэжжа ЗША.
Нафтавы танкер Bella 1, нядаўна перарэгістраваны ў Расеі пад іншай назвай, таксама затрымалі. Пра гэта паведаміла Эўрапейскае камандаваньне Ўзброеных сілаў ЗША.
Танкер, цяпер вядомы як Marinera і зарэгістраваны пад расейскім сьцягам, — гэта чарговы карабель, які перасьледуе берагавая ахова ЗША з пачатку кампаніі, распачатай прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам супраць Вэнэсуэлы.
Затрыманьне судна пацьвердзіла Міністэрства транспарту Расеі:
«Сёньня каля 15:00 паводле маскоўскага часу ваенна-марскія сілы ЗША высадзіліся на карабель у адкрытым моры, па-за тэрытарыяльнымі водамі любой дзяржавы; сувязь з караблём была страчаная».
Форум