ААН рыхтуе санкцыі супраць Паўночнай Карэі.
Прэм’ер-міністр Альжыру Абдэльмалік Сэляль заявіў, што 37 замежнікаў з васьмі краінаў загінулі ў выніку захопу баевікамі комлексу па здабычы газу, які знаходзіцца на мяжы зь Лівіяй.
На сёньняшняй інаўгурацыі прэзыдэнта ЗША Барака Абамы прысутнічала беларуска, дактарант унівэрсытэту Тэнэсі Натальля Манаева. Мы пагаварылі зь ёй па тэлефоне пра яе ўражаньні ад цырымоніі.
21 студзеня грамадзкія актывісты Гомеля наведалі ў мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёну Ўльяну Захаранку, маці зьніклага генэрала Юрыя Захаранкі. Яны прывезьлі Ўльяне Рыгораўне калядныя пачастункі, даведаліся пра здароўе й побыт.
У Армэніі ў панядзелак афіцыйна стартавала прэзыдэнцкая перадвыбарчая кампанія.
Чаго чакаюць ад другога тэрміну Барака Абамы людзі, народжаныя ў Беларусі, але для якіх Амэрыка ў сілу розных прычынаў стала другой радзімай?
Сяргей Уласенка, адвакат экс-прэм'ера Ўкраіны Юліі Цімашэнкі, заявіў, што будзе і надалей прадстаўляць інтарэсы апазыцыйнай лідэркі, нягледзячы на распачатую супраць яго самога крымінальную справу.
У Вашынгтоне адбылася інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы на другі тэрмін. Абама прынёс прысягу, паўтарыўшы тэкст за старшынём Вярхоўнага Суду ЗША.
Амэрыканскі штодзёньнік New York Times піша пра выклікі, якія стаяць перад Баракам Абамам падчас ягонага другога тэрміну на пасадзе прэзыдэнта ЗША. Прапануем вам зьмест артыкулу ў скароце.
У дзень інаўгурацыі Барака Абамы Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з чатырма амэрыканскімі дасьледнікамі.
21 студзеня Вашынгтоне адбудзецца інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы на другі тэрмін.
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Віктара Шэймана кіраўніком справамі прэзыдэнцкай адміністрацыі, вызваліўшы яго ад пасады памочніка прэзыдэнта па асаблівых даручэньнях.
Сваю другую прэзыдэнцкую прысягу Барак Абама, як і першую, прыме двойчы.
У Вашынгтоне сёньня адбудзецца інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы на другі тэрмін. Онлайн трансьляцыя на сайце Свабоды а 19:20.
Украінскага палітвязьня, экс-міністра ўнутраных спраў даставілі з калёніі ў кіеўскую клініку.
Барак Абама быў афіцыйна прыведзены да прысягі ў якасьці прэзыдэнта ЗША ў часе сьціплай цырымоніі ў Белым доме.
Лукашэнка з трыбуны, Статкевіч з турмы, Саньнікаў з-за мяжы. Як вызначыць у Беларусі, каго хоча народ? Гэтыя ды іншыя тэмы ― ў чарговым выпуску «Зоны Свабоды», які вядзе Алена Ціхановіч. У перадачы ўдзельнічаюць Франак Вячорка і Юры Дракахруст. На скайп-сувязі – палітычны аглядальнік радыё Валер Карбалевіч.
На паўднёвым усходзе Алжыру знойдзеныя целы 25 супрацоўнікаў газавага прадпрыемства, захопленых у закладнікі ваеўнікамі ў сераду.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, як чакаецца, афіцыйна прыме сёньня прысягу, уступаючы на пасаду кіраўніка дзяржавы на другі тэрмін.
На канцэрце «Уладзімір Высоцкі. 75 гадоў» у Маскве вядомы рэжысэр-мультыплікатар Юры Нарштэйн заявіў, што Магніцкі памёр «ад сардэчнай недастатковасьці Уладзіміра Пуціна».
У маладога чалавека, які напаў на трыбуне на лідара баўгарскай партыі Ахмэда Дагана, быў газавы пісталет. Пра гэта паведаміла Наша Ніва са спасылкай на Эўраньюз.
25-гадовы мужчына выйшаў на сцэну, дзе прамаўляў лідар этнічных туркаў у Баўгарыі, ды прыставіў яму пісталет да галавы, паведамляе Белсат. Зброя дала асечку.
Аляксандар Лукашэнка зрабіў новыя кадравыя перастаноўкі. З чым яны зьвязаныя? Што чакаць ад новых прызначэнцаў?
Праваабаронца з «Вясны» Тацяна Равяка атрымала ад Алеся Бяляцкага паштоўку зь віншаваньнямі на дзень народзінаў.
Праваабаронца Адар’я Гуштын атрымала ліст ад палітвязьня Мікалая Аўтуховіча. Ліст быў напісаны ўжо пасьля 7 студзеня, калі Аўтуховіч адзначыў свае пяцідзясятыя ўгодкі.
Ці ёсьць шанцы ў афіцыйнага Менску палепшыць адносіны з Захадам без істотных палітычных зьменаў? Адказвае Аляксандар Класкоўскі.
19 студзеня Наста Дашкевіч паведаміла «Свабодзе» пра хваробу яе мужа Зьмітра Дашкевіча, пра якую яна даведалася з апошніх лістоў палітвязьня з гарадзенскай турмы.
Родныя чакаюць, што прыедзе Павал бліжэй да ночы, бо шлях з Купліна да Віцебску няблізкі. Пабыць дома Паўлу застанецца каля 1,5 сутак.
Удзельнікі пікету ля будынку беларускай амбасады ў Каралеўстве Нідэрлянды трымалі плякаты з партрэтамі зьніклых, мінакі выказвалі словы салідарнасьці з удзельнікамі акцыі.
Былую прэм’ерку Ўкраіны Юлію Цімашэнку падазраюць у датычнасьці да забойства
Уладзімір Макей сустрэўся з кіраўнікамі дыпляматычных прадстаўніцтваў дзяржаў-сябраў Эўрапейскага зьвязу, Ватыкана, ЗША і Швайцарыі.
Ці здатнае беларускае чынавенства на самастойную палітычную ролю, ці засталіся там моцныя асобы? Адказвае Аляксандар Фядута.
Ліст ад сына з апісаньнем навагодніх сьвятаў у калёніі атрымала Валянціна Аліневіч, маці вязьня наваполацкай калёніі Ігара Аліневіча.
Паводле маці, паколькі ў сына толькі адна нырка, ён мае права адмовіцца ад працы з мэдычных меркаваньняў. Але справа ня толькі ў здароўі…
Мікалай Дзядок сядзіць у адной камэры з двума іншымі вязьнямі.
Паводле журналісткі Ірыны Халіп, пасьля заяваў Аляксандра Лукашэнкі на яе адрас падчас нядаўняй прэсавай канфэрэнцыі да яе кожны дзень прыходзяць з праверкай міліцыянты.
Цімашэнка ўжо тыдзень не заходзіць у палату, патрабуючы прыбраць адтуль усе відэакамэры і зьняць варту ля дзьвярэй.
Вярхоўны суд Пакістану запатрабаваў ад супрацоўнікаў ведамства ў барацьбе з карупцыяй цягам шасьці дзён правесьці дадатковае расьсьледаваньне ў зьвязку з абвінавачваньнямі ў карупцыі, прад’яўленымі прэм’ер-міністру Раджу Пэрвэзу Ашрафу.
У Алжыры не завершаны крызыс, зьвязаны з захопам закладнікаў на газавым прадпрыемстве.
У гэтай гісторыі ёсьць усё неабходнае для скандалу: карумпаваныя паліцыянты, гомасэксуальны сэкс, відэа, шантаж і знакамітасьці.
Кіраўнік спраў прэзыдэнта Мікалай Корбут вызвалены ад пасады.
Пра гэта паведаміла дарадца прэзыдэнта Літвы па замежных справах Явіта Нелюпшэне 18 студзеня.
Ва ўрад прыслалі прыхільніка інфляцыйнай палітыкі. Лукашэнка рыхтуецца да выбараў 2015 году.
Пастанову пра ўганараваньне старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай ганаровай граматай прыняў прэзыдыюм Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Са шпіталю ў Харкаве, дзе лекуцца былая прэм’ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка, вынесьлі на руках трох украінскіх дэпутатаў Вярхоўнай Рады ад партыі «Бацькаўшчына».
34 палонныя, а таксама 14 баевікоў загінулі пасьля таго, як авіяцыя нанесла ўдар па мясцовасьці, дзе баевікі-ісламісты ўтрымліваюць групу закладнікаў.
Падчас дыскусіі ніякія канкрэтныя прозьвішчы магчымага адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў прынцыпова ня згадваліся.
Палата лордаў у Вялікабрытаніі ўсьлед за Палатай абшчын ухваліла ўказ, які дазваляе Шатляндыі правесьці рэфэрэндум аб незалежнасьці.
На думку лідэраў апазыцыі, у Вэнэсуэле пануе безуладзьдзе.
Гэта раман-рэпартаж пра чалавека, якога адны параўноўваюць з Гаўлам, другія мяркуюць, што ён павінен сядзець у турме, а трэція ня бачаць між гэтымі думкамі супярэчнасьці.
Загрузіць яшчэ