Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскага палітвязьня, былога кіраўніка МУС Луцэнку праапэруюць


Юры Луцэнка
Юры Луцэнка

Украінскага палітвязьня, экс-міністра ўнутраных спраў даставілі з калёніі ў кіеўскую клініку.

Юрыя Луцэнку рыхтуюць да апэрацыі. Яго жонка і абаронца Ірына Луцэнка заявіла Радыё Свабода, што не змагла зьвязацца з мужам і вымушаная ў панядзелак яшчэ раз ехаць па дазвол да начальніка Менскай калёніі Чарнігаўскай вобласьці.

Але Дзяржаўная пэнітэнцыярная служба папярэдзіла, што па дзейным заканадаўстве, «наведваньне асуджаных або прадстаўленьне спатканьняў з імі падчас знаходжаньня на лячэньні ў стацыянарных умовах не прадугледжанае».

Адправіць Юрыя Луцэнка на апэрацыю — патрабаваньне Эўрапейскага суду па правах чалавека, адзначае адзін з адвакатаў экс-міністра Аляксей Баганец. Паводле яго слоў, пасьля таго, як былога міністра ўнутраных спраў адмовіліся шпіталізаваць, абаронцы Луцэнка зьвярнуліся ў суд з патрабаваньнем абавязаць дзяржаву Ўкраіну аказаць мэдыцынскую дапамогу асуджанаму.

«Луцэнка прапанавалі выбраць любую клініку ў Украіну, дзе ён мог бы праапэраваны», — сказаў Баганец.

Экс-кіраўнік МУС Украіны адбывае пакараньне ў Менскай калёніі на Чарнігаўшчыне з канца жніўня 2012 года паводле выраку за зьдзяйсьненьне службовых злачынстваў. За кратамі ён знаходзіцца больш двух гадоў.

У Юрыя Луцэнкі дыягнаставалі цукровы дыябэт, вірусны гепатыт і цыроз печані. Адвакаты экс-міністра падавалі хадайніцтва ў суд, спасылаючыся на зацьверджаны Дзяржаўным камітэтам адбываньня пакараньняў і Міністэрствам аховы здароўя пералік захворваньняў, якія зьяўляюцца падставай для звароту аб датэрміновым вызваленьні. Але суд не пагадзіўся з высновамі абаронцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG