Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус адказаў на пытаньне, што важней: грузы ў Клайпeдзе ці беларускія палітвязьні ў турмах.
Мікалай Статкевіч сьцьвярджае, што некаторыя экс-кандыдаты на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году патрабавалі ягонага прэвэнтыўнага арышту перад 19 сьнежня.
Міліцыя ўзмацніла барацьбу з самагоншчыкамі, рэагуючы на сыгналы грамадзянаў пра схаваныя пункты вырабу самаробнага алькаголю. Ці ўдасца перамагчы трывалую тэндэнцыю на павелічэньне вырабу самагонкі, калі цэны на гарэлку растуць?
На гэты крок краіна пайшла ў аднабаковым парадку. Рашэньне ўступіла ў сілу 10 студзеня.
Чатыры рэспубліканскія газэты будуць аб’яднаныя з «Советской Белоруссией».
Беларуская апазыцыя хоча да 25 сакавіка 2013 году распрацаваць схему, паводле якой будзе абірацца адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары 2015 году.
У Брусэлі адкрыецца новы фонд для падтрымкі дэмакратычных арганізацыяў у такіх краінах, як Беларусь. Эўрапейскі фонд за дэмакратыю (EED) пачне працу ў поўным аб’ёме да сярэдзіны 2013 году, паведамляе EUobserver.
Кіраўнік амэрыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House Дэйвід Крэймэр заклікае не запрашаць прадстаўнікоў беларускіх уладаў на саміт «Усходняга партнэрства» і Эўразьвязу.
У сеціве зьявіліся тры выпускі новага мультыплікайнага сэрыялу «Лас Бульбас». Мультфільм робіцца прафэсійнымі мультыплікатарамі. У ім лёгка пазнаць Лукашэнкаўскую Беларусь.
Больш за чатыры гады жыхарка Віцебску абскарджвала рашэньне суду, які пакараў яе за вышыўку з тэкстам малітвы «Ойча наш».
Наваполацкія актывісты Яўген Парчынскі і Сяргей Малашэнак сфатаграфаваліся на ганку гарадзкога суду з партрэтамі асуджанага Алеся Бяляцкага.
У Празе адбылася дыскусія, якую арганізавала чэская няўрадавая арганізацыя «Чалавек у нядолі». У дыскусіі ўзялі ўдзел вядомыя падпісанты «Хартыі» Ян Румл і Анна Шабатава, а таксама журналісты беларускай рэдакцыі Радыё Свабода.
Лукашэнка падпісаў указ, згодна зь якім зь дзяржаўнага бюджэту выдаткоўваецца больш за 300 тысяч даляраў на мадэрнізацыю прэзыдэнцкага інтэрнэт-парталу.
Аб’явіўшы аб грамадзянскім непадпарадкаваньні, зьняволеная экс-прэм’ерка Ўкраіны Юлія Цімашэнка правяла ноч у душавым пакоі харкаўскай клінікі. Цімашэнка праходзіць там курс лячэньня.
Прызначаная на 10 студзеня цырымонія інаўгурацыі прэзыдэнта Вэнэсуэлы адкладзеная — у сувязі з тым, што Уга Чавэс ня можа ў ёй удзельнічаць праз праблемы з здароўем.
У Празе адбылася дыскусія, якую арганізавала чэская няўрадавая арганізацыя «Чалавек у нядолі». Зь вядомых хартыстаў узялі ўдзел Ян Румл і Анна Шабатава, а таксама журналісты беларускай рэдакцыі Радыё Свабода.
Асабісты профіль прэзыдэнта Вэнэсуэлы ў сацыяльнай сетцы Twitter не абнаўляецца з 1 лістапада мінулага году.
У сувязі з хваробай Чавэса аналітыкі выказваюць меркаваньне, што ў двухбаковым супрацоўніцтве можа пачацца застой.
На праваслаўнае Нараджэньне Хрыстова палітвязьню Паўлу Севярынцу дазволілі памаліцца ў царкве.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, які дае права мясцовым органам улады выдзяляць незаселеныя жылыя памяшканьні камэрцыйнага выкарыстаньня супрацоўнікам сілавых структураў.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў Віктара Шэймана памочнікам прэзыдэнта па асаблівых даручэньнях. Дадаліся камэнтары Ўладзмера Барадача і Сьвятланы Калінкінай.
Працаўнікі кітайскай газэты «Southern Weekly» распачалі страйк. Журналісты пратэстуюць супраць умяшаньня ўладаў у рэдакцыйную палітыку.
Фільм паказвае гісторыю арганізацыі на фоне падзеяў у Беларусі. Цэнтральная постаць стужкі — кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі, ягоная жонка Натальля Пінчук і выкладніца Натальля Ільлініч.
Аляксандар Лукашэнка 7 студзеня наведаў храм-помнік у гонар Усіх сьвятых у Менску.
«Мы пачынаем зьбіраць подпісы ў падтрымку прэзыдэнта Грузіі М.Саакашвілі, — заявілі ў панядзелак арганізатары акцыі.
Вязьню гарадзенскай турмы Мікалаю Аўтуховічу спаўняецца 50 гадоў. Паводле людзей, якія лістуюцца зь ім, ён ня скардзіцца на свой лёс, шмат чытае і разьвіваецца духоўна, рыхтуецца да жыцьця ва ўмовах свабоды.
ЗША асудзілі зварот да нацыі прэзыдэнта Сырыі Асада, у якім ён абвінаваціў «змоўцаў і тэрарыстаў» ва ўзброеным канфлікце, заклікаў народ да мабілізацыі і падзякаваў за дапамогу Расеі, Кітаю і Ірану.
Прэзыдэнт Сырыі Башар аль-Асад абвесьціў у нядзелю новую ініцыятыву, якая мае на мэце аднавіць мір у яго краіне — склікаць канфэрэнцыю нацыянальнага замірэньня і пачаць распрацоўваць новую канстытуцыю.
Суд у Кувэйце прысудзіў ў нядзелю да двух гадоў пазбаўленьня волі апазыцыйнага актывіста Рашыда аль-Энэзі за публікацыі ў твітэры, якія прызналі абразьлівымі для эміра гэтай нафтавай манархіі ў Пэрсыдзкім заліве.
Гарадзенскія праваабаронцы Уладзімер Хільмановіч, Віктар Сазонаў і Раман Юргель асуджаны Ленінскім судом Горадні на паўтары мільёны кожны нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.
У сталіцы Паўночнай Карэі адбыўся ўрачысты мітынг, падчас якога жыхары краіны ўзялі на сябе абавязак выконваць задачы, пастаўленыя Кім Чэн Унам. Пры тэмпэратуры мінус 15 людзі вымушаныя былі стаяць бяз шапак.
Генадзь Прахарцоў быў вядомы як непрыяцель ЗША і Захаду, а 2 кастрычніка атрымаў мэдаль «За бездакорную службу» І ступені.
У навагоднія сьвяты дзяржаўныя тэлеканалы ўпершыню паказалі сем’і старэйшых сыноў Аляксандра Лукашэнкі — Віктара і Дзьмітрыя. А сам кіраўнік краіны наведаў малодшага сына Мікалая ў школе і дэманстраваў сямейныя фатаздымкі. Чым выклікана публічная актыўнасьць сям’і Лукашэнкі?
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс, які нядаўна перанёс на Кубе новую апэрацыю выдаленьня ракавай пухліны, пакутуе яшчэ і на «вострую лёгачную інфэкцыю».
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька зьбіраецца выкарыстаць досьвед справы Магніцкага для пошуку вінаватых у зьнікненьнях апанэнтаў Лукашэнкі.
Чаму ў вышэйшых эшалёнах беларускай улады так мала маладых і так шмат пэнсіянэраў?
Амэрыканскі «Закон Магніцкага» прарасейскі, а не антырасейскі, і Эўропе трэба да яго далучыцца, піша ў рэдакцыйным камэнтары брытанскі штодзёньнік Financial Times. Мы прапануем вашай увазе зьмест гэтага артыкулу.
Канфэдэрацыя працы Расеі гатовая арганізаваць міжнародную кампанію падтрымкі працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі.
Сябра і палітычны саюзьнік Уга Чавэса, прэзыдэнт Балівіі Эва Маралес заявіў, што стан прэзыдэнта Вэнэсуэлы зьяўляецца «вельмі трывожным».
Каля ста грамадзян Беларусі, якія жылі ў Сырыі, пакінулі гэтую краіну і вярнуліся на радзіму.
Зь леташняга жніўня, калі Васіль Парфянкоў трапіў у баранавіцкі арыштны дом, яму ніводнага разу не дазволілі патэлефанаваць дамоў.
Мікалай Аўтуховіч даслаў ліст праваабаронцу Алегу Воўчаку, у тым ліку з развагамі пра палітыку, што падалося Воўчаку досыць дзіўным, зважаючы на турэмную цэнзуру.
Палітвязень, актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч змог патэлефанаваць дамоў і павіншаваць сваякоў з Новым годам літаральна за некалькі гадзін да надыходу 2013 года.
Цэнтар па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP – Organized Crime and Corruption Reporting Project) апублікаваў рэйтынг самых карумпаваных асобаў 2012 году. Сярод іх – некалькі палітычных хаўрусьнікаў Аляксандра Лукашэнкі.
Зарэгістраваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) апублікаваў вынікі чарговага нацыянальнага апытаньня, праведзенага ў сьнежні.
Чакаецца, што прэзыдэнт ЗША барак Абама ў хуткім часе падпіша законапраект аб абмежаваньні бюджэтнага дэфіцыту ЗША на наступныя 10 гадоў, які павінен прадухіліць абвал краіны з гэтак званай «фіскальнай стромы».
Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) апублікаваў вынікі чарговага нацыянальнага апытаньня, праведзенага ў сьнежні.
У навагоднім выпуску перадачы «Мульт асобы» на расейскім Першым канале чарговы раз зьявілася лялька Аляксандра Лукашэнкі. Беларусі кіраўнік сьпяваў перайначаную песьню Віктара Цоя.
Загрузіць яшчэ