У горадзе Кіркук на поўначы Іраку сёньня пры нападзе на штаб-кватэру паліцыі загінулі як найменей 30 чалавек, яшчэ каля 70 — былі параненыя.
Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын, выступаючы перад сябрамі Працоўнай партыі, заклікаў да ўмацаваньня абароназдольнасьці краіны. Паўночнакарэйскае агенцтва навінаў называе прамову Кім Чэн Ына на пасяджэньні Цэнтральнай камісіі партыі ў справах абароны важнай і гістарычнай.
«Зона Свабоды» — штотыднёвая аналітычная перадача. У праграме ўдзельнічаюць Аляксандар Лукашук, Юры Дракахруст, Брайян Ўітмар і Дзяніс Мельянцоў.
Зьнішчальнік «нясе пасланьне міру, сяброўства і братэрства», — заявіў ў гэтым рэпартажы прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад.
У Турэччыне леварадыкальная арганізацыя «Рэвалюцыйная народна-вызваленчая партыя-фронт» (DHKP-C) узяла на сябе адказнасць за выбух ля амбасады ЗША ў Анкары.
Дэманстранты закідалі камянямі і бутэлькамі картэж прэм’ер-міністра Эгіпту Хішама Кандзі, не даючы яму праехаць па плошчы Тахрыр у цэнтры Каіру.
Новы дзяржсакратар ЗША Джон Керы прыведзены да прысягі на закрытай цырымоніі ў будынку Кангрэсу.
У ноч на 2 лютага ў клюбе «6-А» затрымалі каля 40 чалавек. Аднаго з прысутных міліцыянты валаклі да аўтобуса па зямлі, а затым прыкавалі да сядзеньня кайданкамі.
Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок упершыню за 8 месяцаў патэлефанаваў дамоў.
Наста Дашкевіч: «Зараз адчувае сябе добра. Мы ўсё роўна рыхтуем яму бандэроль зь лекамі супраць гэтай хваробы, хаця, паўтаруся, ён больш ня скардзіўся».
9 лютага мусіць выйсьці на волю і вярнуцца дахаты палітвязень Васіль Парфянкоў, зьняволены на 6 месяцаў у арыштным доме ў Баранавічах.
Кандыдат у прэзыдэнты Армэніі Паруйр Айрыкян, на якога быў учынены замах, заявіў, што зьбіраецца зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд краіны з просьбаю адтэрмінаваць на два тыдні прызначаныя на 18 лютага выбараў.
Аб’яднаньне няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і грамадзянскіх ініцыятываў «Асамблея НДА» ўручыла прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці-2012».
Чым бліжэй да прэзыдэнцкіх выбараў, тым больш у незалежных мэдыях абмяркоўваецца, здаецца, вечнае беларускае пытаньне «што рабіць?». На сайце belaruspartisan.org надрукаваны артыкул Аляксандра Камароўскага «Апазыцыйны фронт». Аўтар чарговым разам сфармуляваў тэзісы, якія неаднаразова гучалі ад прадстаўнікоў каманды Ўладзімера Барадача.
Дзяжурныя міліцыянты пры амбасадах шэрагу замежных краін у Менску перапісваюць пашпартныя зьвесткі наведнікаў, — гэта спраўдзіла карэспандэнтка Радыё Свабода.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка і Сяргей Кірыенка разьбілі пляшку шампанскага аб экскаватар, які выняў коўш зямлі з новага катлавану АЭС.
Пэнсіянэрка Тацяна Кім, прадпрымальніца Ганна Шапуцька, журналістка Юля Сьцяпанава, кінарэжысэр Вольга Мікалайчык. Гэтых людзей аб’ядноўвае справа дабрачыннай дапамогі палітвязьням. Чаму яны гэтым заняліся і што маюць ад такой дзейнасьці?
Дапамагчы апазыцыйным палітыкам, якія ніяк ня могуць распрацаваць мэханізм абраньня адзінага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары 2015 году, узяліся экспэрты.
У Літве занепакоеныя няпоўнай інфармацыяй пра вучэньні «Захад-2013», якія плянуюцца Беларусьсю і Расеяй побач зь Літвой.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ахова мяжы патрабуе асаблівай увагі ва ўмовах «як правядзеньня антыбеларускай санкцыйнай палітыкі з боку Захаду, правакацый на мяжы, так і абвастрэньня праблем, зьвязаных зь яе абаронай».
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў кіраўнік прэсавай службы МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч.
У Міністэрстве абароны Літвы паведамілі, што дзяржаўная кампанія «Літоўская чыгунка» ажыцьцяўляе дастаўку грузаў для апэрацыі Міжнародных сіл садзейнічаньня бясьпецы (ISAF) у Аўганістане праз тэрыторыю Беларусі.
Тэгеран праінфармаваў Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі, што Іран плянуе ўсталяваць тысячы больш сучасных цэнтрыфугаў на АЭС ў Натанзе.
У сваім заключным выступе на пасадзе дзяржаўнага сакратара ЗША Гілары Клінтан заявіла, што Злучаныя Штаты Амэрыкі сталі «мацьней у сябе дома і больш паважанамі у сьвеце», чым чатыры гады таму, калі яна яна заняла гэтае месца.
У Ерэване паранены кандыдат на прэзыдэнта Паруйр Айрыкян.
Праваахоўныя органы Кіргізстану паведамілі, што беларускі пашпарт на імя Пазылы Ташбаева, які меў эктрадыраваны з Казахстану Пайзулабек Рахманаў, аказаўся фальшывым.
Пра гэта гавораць дасьледнікі Джэймстаўнскага фонду, якія нядаўна сустракаліся з Лукашэнкам.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка лічыць магчымым палепшыць выбарчае заканадаўства краіны. Пра гэта ён заявіў сёньня падчас нарады, прысьвечанай гэтай тэме.
Дыплямат амбасады адзной з краінаў Эўразьвязу тлумачыць, ці могуць людзі з «чорнага сьпісу» атрымаць шэнгенскую візу, калі, напрыклад, зьменяць прозьвішча.
Афіцыйныя прадстаўнікі Сырыі кажуць, што ізраільскія самалёты скінулі бомбы на цэнтар, дзе праводзіліся вайсковыя дасьледаваньні.
Невядомыя зладзілі інтэрнэт-напады на 15 журналістаў «Радыё Фарда», Іранскай службы Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
Міністэрства выведкі Ірану зьвінаваціла больш за дзесятак журналістаў, арыштаваных у мінулыя выходныя, у прыналежнасьці да «адной з найбуйнейшых мэдыя-сетак», зьвязанай з Захадам.
Злучаныя Штаты Амэрыкі шкадуюць па рашэньне Расеі спыніць двухбаковае пагадненьне пра супрацоўніцтваў у сфэры барацьбы са злачыннасьцю і распаўсюдам наркотыкаў.
Казахскія ўлады выдалі Кіргізстану Пайзулабека Рахманава, які пражываў у Казахстане з пашпартам грамадзяніна Беларусі.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый заклікае да гуманітарнай дапамогі Сырыі, якая ўцягнутая ў разбуральную грамадзянскую вайну.
Журналісты тэлеканалу «Белсат» перадалі спадарожнікавую антэну для старшыні дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі.
Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан, паўнамоцтвы якой сканчаюцца 1 лютага, заклікае зразумець «сапраўдныя мэты» кіраўніцтва Расеі.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што калі Кангрэс ня ў стане своечасова зьмяніць іміграцыйнага заканадаўства, ён прапануе свой законапраект.
Сэнат ЗША зацьвердзіў Джона Керы на пасадзе Дзяржаўнага сакратара ЗША.
У Вашынгтоне сябры сэнацкага камітэту па міжнародных справах выказалі падтрымку сэнатару-дэмакрату Джону Керы, які павінен узначаліць Дзярждэпартамэнт ЗША.
Пэрспэктывы паляпшэньня ўзаемаадносінаў Беларусі з Эўразьвязам і ЗША абмяркоўваліся сёньня на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі зь міністрам замежных справаў Уладзімірам Макеем.
Камандуючы ўзброенымі сіламі Эгіпту генэрал Абдэль Фатах аль-Сісі, які адначасова займае пасаду міністра абароны, ня выключыў магчымага развалу краіны ў выпадку працягу цяперашняга палітычнага крызысу.
Былы начальнік дэпартамэнту зьнешняга назіраньня МУС Украіны Аляксей Пукач асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне за забойства журналіста Георгія Гангадзэ.
Памідорны «тэрарыст»: «Калі пачуў, што ідзе эстафэта і кожны крок прэзыдэнта гучна адсочваецца літаральна на ўвесь горад — вырашыў дзейнічаць у добрых тэатральных традыцыях».
Вядомы дасьледчык Беларусі Дэйвід Марплз даў сваю ацэнку нядаўняй сустрэчы амэрыканскіх аналітыкаў з Аляксандрам Лукашэнкам.
Украіна можа супрацоўнічаць з мытным зьвязам Беларусі, Казахстану і Расеі ў якасьці асацыяванага чальца альбо па асобных праграмных дакумэнтах, заявіў міністар замежных справаў Украіны Леанід Кажара.
Сустрэчай зь лідэрамі сямі дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў сёньня ўдзень скончылася кароткая рабочая паездка ў Беларусь каардынатара амэрыканскай дапамогі Эўропе і Эўраазіі (бюро Эўрапейскіх і Эўразійскіх зносін Дзярждэпартамэнту ЗША) Даніэля Розэнблюма. Ён курыруе праграмы Дзярждэпартамэнту ў Эўропе, у тым ліку і ў Беларусі.
У інтэрнэце зьявіўся міні-фільм «Беларускі мур» прысьвечаны так званай «бабруйскай» справе, калі у будынак бабруйскага КГБ 16 кастрычніка 2010 году кінулі бутэльку з запальнай сумесьсю.
У Каіры адзін чалавек загінуў.
Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» заклікала ўлады Ірану вызваліць 14 журналістаў, якіх арыштавалі напярэдадні.
Загрузіць яшчэ