Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алжыр: 34 закладнікі загінулі


34 палонныя, а таксама 14 баевікоў загінулі пасьля таго, як авіяцыя нанесла ўдар па мясцовасьці, дзе баевікі-ісламісты ўтрымліваюць групу закладнікаў.

У выніку вайсковай апэрацыі ўдалося вызваліць 26 закладнікаў, паведамляе агенцтва DPA са спасылкай на радыё France Info.

Баевікі пагражаюць забіць астатнюю частку закладнікаў, калі вайскоўцы наблізяцца да месца, дзе ўтрымліваюць палонных. Пра гэта маўрытанскаму інфармацыйнаму агенцтву ANI заявіў адзін з экстрымістаў.

ЗША выказалі скрайнюю занепакоенасьць паведамленьнямі пра сьмерць закладнікаў. Як заявіў афіцыйны прадстаўнік Белага дому Джэй Кэрні, Вашынгтон чакае тлумачэньняў на гэты конт ад алжырскага ўрада.

Офіс брытанскага прэм’ера Дэвіда Кэмэрана адзначыў, што Лондан не быў загадзя праінфармаваны пра вайсковую апэрацыю.

Ісламісты напалі на газавае радовішча 17 студзеня. Адно з патрабаваньняў — спыніць фрацузскую вайсковую апэрацыю ў Малі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG