У ЗША рассакрэчаныя дакумэнты, зь якіх вынікае, што ў 1961 годзе краіна цудам пазьбегла ядзернай катастрофы, калі над Паўночнай Каралінай ледзь ня выбухнула вадародная бомба.
Пра што сьведчыць колер кашулі беларускага прэзыдэнта? І ў якім гальштуку ён будзе сустракаць Уладзімера Пуціна?
Без вырашэньня праблемы Юліі Цімашэнкі пагадненьне аб асацыяцыі Ўкраіны з Эўразьвязам ня будзе падпісана. Пра гэта заявіла на форуме ў Ялце прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце як прэзыдэнт краіны, якая старшынюе ў Эўразьвязе.
Лукашэнку ня варта ўцягваць Уладзімера Пуціна ў калійны канфлікт, — лічыць расейскі палітоляг, дырэктар Інстытута нацыянальнай стратэгіі Станіслаў Бялкоўскі.
Расея можа зьмяніць сваю пазыцыю па Сырыі, калі зразумее, што прэзыдэнт Сырыі Башар Асад «мухлюе», заявіў у суботу кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргей Іваноў.
У Сырыі ў правінцыі Хама ваенныя пры падтрымцы байцоў апалчэньня, якое падтрымлівае сырыйскі рэжым, забілі ня менш за 15 чалавек у суніцкім паселішчы Шэйх Хадыд.
Сустрэча па Сырыі з удзелам міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова, дзяржсакратара ЗША Джона Кэры і генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна адбудзецца падчас 68. Сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
Наколькі моцна ўцягвае Беларусь у расейскую арбіту ваеннае супрацоўніцтва з Масквой?
Лукашэнка ставіць Пуціна ў сытуацыю, кажучы шахматнай мовай, цугцвангу. То бок для яго любы ход дрэнны.
Канфэрэнцыя праходзіць пры ўдзеле навукоўцаў абедзьвюх краін, а таксама прадстаўнікоў дыпляматычнага корпусу Польшчы.
Сотні мужчын, якія стаяць на вайсковым уліку, былі папярэджаныя, што іх могуць прызваць для ўдзелу ў манэўрах
Дырэктар «Уралкалія» Ўладзіслаў Баўмгертнэр там, дзе і быў. Па справе працягваюцца сьледчыя дзеяньні.
– Тук-тук. – Хто там? – Гэта я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь. – Што яшчэ? – Дазвольце часова выехаць за мяжу.
Працэс выдачы Беларусьсю кіраўніка «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра зацягнуўся. У Крамлі спадзяюцца, што гэтае пытаньне будзе вырашана ў самы бліжэйшы час, заявіў памочнік прэзыдэнта Расеі Юры Ўшакоў.
Зьвязаная з «Аль-Каідай» групоўка ў Сырыі захоўвае кантроль над горадам Азаз. Паўстанцы-ісламісты адваявалі горад у галоўнай апазыцыйнай групоўкі, якая падтрымліваецца Захадам — Свабоднай арміі Сырыі — у сераду.
На тэрыторыі Беларусі пачаліся беларуска-расейскія стратэгічныя вучэньні «Захад-2013».
Адвакат Дзьмітры Гарачка ня мае інфармацыі пра экстрадыцыю кіраўніка «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнэра.
ААТ «Уралкалій» распаўсюдзіў заяву ў адказ на выказваньні беларускага прэзыдэнта. Аляксандр Лукашэнка пад час сёньняшняй нарады назваў кампанію «банкрутам» і загадаў праінфармаваць пра гэта Лёнданскую і Маскоўскію біржы.
Які перамены на самой справе неабходныя беларускаму заканадаўству, каб выбарчы працэс стаў больш празрыстым і дэмакратычным?
Паводле палітоляга Юрася Чавусава, калі зыходзіць з тлумачальнай запіскі да праекту закону аб зьменах у Выбарчы кодэкс, гэта зьмены не кардынальнага парадку, яны касмэтычныя.
23 верасьня пытаньне «Ўралкалія» будзе абмяркоўвацца на верагоднай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна. Яна можа адбыцца ў Сочы падчас сэсіі АДКБ.
Праект закону пра зьмены ў Выбарчы кодэкс, які паступіў у Палату прадстаўнікоў, дагэтуль не апублікаваны.
Агляд падзеяў дня ў жывым эфіры Свабоды.
Палата прадстаўнікоў мае разгледзець папраўкі ў дзейнае заканадаўства, якія прадугледжваюць вызначэньне панятку катаваньня.
20 верасьня пачынаюцца сумесныя расейска-беларускія стратэгічныя вучэньні «Захад-2013»
Сем палітычных партыяў і рухаў заявілі пра стварэньне кампаніі «Права выбару», якая мае на мэце назіраць за выбарамі мясцовых саветаў.
Амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец, кандыдат у прэзыдэнты ЗША на выбарах 2008 году, Джон Маккейн адказаў на артыкул Уладзіміра Пуціна ў New York Times пра Сырыю публікацыяй у расейскім інтэрнэт-выданьні Pravda.ru.
Віцэ-прэм’ер і міністар замежных спраў Малдовы Натальля Герман папрасіла Вашынгтон «інтэнсыфікаваць» палітычныя і эканамічныя дачыненьні з Кішынэвам, каб дапамагчы Малдове супрацьстаяць «зьнешняму ціску».
«Калійны канфлікт будзе вычарпаны і вернецца на тую кропку, на якой быў да моманту абвяшчэньня «Ўралкаліем» разводу з БКК»
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей з 24 па 28 верасьня бярэ ўдзел у працы 68-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН, якая праходзіць у Нью-Ёрку.
Лукашэнка лічыць магчымай экстрадыцыю Баўмгертнэра, калі ў Расеі разьбяруцца зь ім па законе.
20–26 верасьня на тэрыторыі Беларусі пройдуць сумесныя беларуска-расейскія вучэньні. Да гэтага часу Баўмгертнэр павінен быць вызвалены.
Прэзыдэнт Ірана Хасан Рухані заявіў, што ягоная краіна ніколі ня будзе распрацоўваць ядзерную зброю. Рухані кажа, што ён мае поўнае права дамовіцца пра саступкі з боку Захаду па спрэчнай ядзернай праграме Ірану.
Сырыя гатовая зьнішчыць хімічную зброю. Аднак на гэта трэба адзін год і адзін мільярд даляраў, заявіў прэзыдэнт гэтай краіны Башар аль-Асад.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін можа сустрэцца з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам «на палях саміту АДКБ».
Чаму ўлады гэтак баяцца ісьці нават на плаўную дэвальвацыю нацыянальнай валюты?
Сёньня ў эфіры і на сайце наступныя тэмы:
Палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Дабравольскі мяркуе, што пасьля падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі паміж Украінай і ЭЗ паўстане пытаньне пра далейшыя пэрспэктывы Беларусі.
Паводле палітоляга Алеся Лагвінца, калі пагадненьне аб асацыяцыі паміж Украінай і ЭЗ будзе пасьпяхова выконвацца, яно закране і Беларусь.
Ухвала пагадненьня з Эўразьвязам сьведчыць, што ўкраінская ўлада зрабіла стратэгічны выбар на карысьць Эўропы і не баіцца Расеі, лічыць украінскі палітоляг Аляксандар Палій.
19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет надаў бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу «Пагоня» статус дзяржаўных сымбаляў. Пра гэта — урывак з кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы».
На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў Сяргей Навумчык.
Малады Фронт абвясьціў пра ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў 2014 году. Маладафронтаўцы зьбіраюцца правесьці кампанію ў Салігорску і прапануюць для яе новую стратэгію.
Кабінэт міністраў Украіны на паседжаньні ў сераду ўхваліў тэкст пагадненьня з Эўразьвязам аб асацыяцыі.
Малады Фронт абвясьціў пра ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, прапануючы новую стратэгію. Кампанія будзе праведзена ў Салігорску.
Альбанія можа стаць кандыдатам у Эўразьвяз да канца гэтага году, але ўрад краіны павінен прыкласьці большыя намаганьні для змаганьня з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю.
Прыхільнікі зрынутага прэзыдэнта Мухамэда Мурсі заклікалі жыхароў Эгіпту да акцыі грамадзкага непадпарадкаваньня — выключыць свае мабільныя тэлефоны 19 верасьня.
Прэзыдэнтка Бразыліі Дылма Русэф адклала візыт у Вашынгтон. Прычына — скандал зь меркаванай дзейнасьцю спэцслужбаў ЗША на тэрыторыіі яе краіны.
Ці Лукашэнка на самой справе асьцерагаецца байкоту? Ці байкот менскага чэмпіянату яшчэ магчымы?
Загрузіць яшчэ