Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як ЗША цудам пазьбеглі ядзернай катастрофы


У ЗША рассакрэчаныя дакумэнты, зь якіх вынікае, што ў 1961 годзе краіна цудам пазьбегла ядзернай катастрофы, калі над Паўночнай Каралінай ледзь ня выбухнула вадародная бомба.

У матэрыялах апісваецца, што 23 студзеня 1961 бамбавік В-52, які меў на борце дзьве бомбы Mark 39 і выконваў шэраговы палёт, раптам страціў кіраваньне і стаў літаральна рассыпацца ў паветры.

Закліненая сыстэма кантролю дапусьціла адкрыцьцё люка, і абедзьве бомбы выпалі акурат над горадам Голдзбара.

Адна проста ўпала на зямлю ў бязьлюдной мясцовасьці, не прычыніўшы ніякай шкоды. «Затое другая атрымала сыгна , што яна выпушчаная па варожай цэлі, уключыла ўсе мэханізмы падрыхтоўкі да паразы мішэні і ледзьве было не спрацавала над Паўночнай Каралінай», — распавёў Бі-Бі-Сі журналіст Эрык Шлосэр, які мае ў распараджэньні сакрэтныя дакумэнты. Пазьбегнуць катастрофы ўдалося толькі дзякуючы таму, што разладзіўся нізкавольтны пераключальнік, які адключыў сілкаваньне боегалоўкі.

Магутнасьць бомбы складала чатыры мэгатоны, што амаль у 260 разоў перавышала магутнасьць бомбаў, скінутых на Хірасіму і Нагасакі.

Улады ЗША раней прызнавалі, што ў небе над Паўночнай Каралінай сапраўды адбыўся інцыдэнт, але ніколі не публікавалі, наколькі небясьпечнай была сытуацыя. Дадзеныя пра гэта ўпершыню зьявіліся толькі цяпер на старонках брытанскай газэты Guardian.

Журналіст выданьня Эрык Шлосэр запатрабаваў дакумэнты на падставе «Акту аб свабодзе інфармацыі». Паводле Шлосэра, калі б ядзерная катастрофа ўсё ж адбылася, то ўся хада сусьветнай гісторыі з 1960- х гадоў і да сёньняшняга дня была б іншай.

Інцыдэнт адбыўся на піку халоднай вайны паміж Расеяй і ЗША, за год да пачатку Карыбскага крызысу. Рассакрэчаны даклад быў напісаны праз восем гадоў пасьля здарэньня навукоўцам Паркерам Джонсам, які адказваў перад урадам ЗША за захаванасьць і бясьпеку ядзернага арсэналу.

У выпадку выбуху радыёактыўная хмара накрыла б Нью-Ёрк, Філядэльфію, Балтымор, Вашынгтон і многія іншыя гарады .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG