Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад выступіў з папярэджаньнем, што яго краіна будзе абараняць сябе ад любой агрэсіі. Напярэдадні прэм’ер-міністар сырыйскага ўраду Ваэль аль-Халкі зрабіў такую заяву, абвясьціўшы, што сырыйскія ўзброеныя сілы знаходзяцца ў найвышэйшай ступені гатовасьці і адкажуць на любую пагрозу.