Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўмгертнэра аддадуць Расеі з хвіліны на хвіліну


Кірыл Коктыш
Кірыл Коктыш

«Калійны канфлікт будзе вычарпаны і вернецца на тую кропку, на якой быў да моманту абвяшчэньня «Ўралкаліем» разводу з БКК»

Калійны канфлікт будзе вычарпаны і вернецца на тую кропку, на якой быў да моманту абвяшчэньня «Ўралкаліем» разводу з БКК, — так мяркуе палітычны аналітык Кірыл Коктыш.

Сустрэча Ўладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнка можа адбыцца 23 верасьня ў Сочы падчас саміту АДКБ. Мяркуецца, што будзе ўздымацца пытаньне «Ўралкалію».

«Уралкалій зьменіць уласьніка. А з новым уласьнікам можна будзе будаваць сумесную стратэгію па цэнах, якая і была да таго, як „Уралкалій“ захацеў выйсьці з гульні. Калі так атрымаецца, то Беларусь сто гадоў ня будзе патрэбны Баўмгертнэр. Хай зь ім разьбіраецца Расея, калі генпракуратура вырашыць, што ён злачынца».

Ці здолее Беларусь капіталізаваць сваю перамогу ў далейшыя дзеяньні, гэта яшчэ пытаньне, — кажа Коктыш. — а вось нафтавай вайны пакуль не праглядаецца. Беларусь мае шанец канвэртаваць свае перавагі ў нейкі палітычны запыт — напрыклад, прэтэндаваць на больш уплывовую пазыцыю ў Мытным зьвязе«.

Радыё Свабода: «Чаму расейскі прэзыдэнт не выказваецца наконт калійнага канфлікту?»

Коктыш: «Пуцін знаходзіцца па-над схваткай — гэта відавочна. Калійны канфлікт — гэта канфлікт паміж дзяржаўнай кампаніяй і карпарацыяй, якія вырашыла зарабіць грошай, абваліўшы свае акцыі. У СМІ зьявілася лічба ў 2 мільярды даляраў — нібыта менавіта столькі мэнэджмэнт „Уралкалія“ зарабіў на тым, што іх акцыі ўпалі ў цане. Такая ўгода, дарэчы, зьяўляецца крыміналам паводле заканадўства шмат якіх краінаў. Тое, што Пуцін маўчыць, а справай займаецца пракуратура, якраз падкрэсьлівае, што гэтая справа для Расеі непалітычная».

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён ня супраць экстрадыцыі Ўладзіслава Баўмгертнэра ў Расею. Беларускія адвакаты Баўмгертнэра ніякай новай інфармацыі не паведамляюць. Сёньня яны маюць сустрэцца зь ім у СІЗА КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG