Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільнікі Мурсі заклікаюць адключыць тэлефоны на знак пратэсту


Мухамэда Мурсі
Мухамэда Мурсі

Прыхільнікі зрынутага прэзыдэнта Мухамэда Мурсі заклікалі жыхароў Эгіпту да акцыі грамадзкага непадпарадкаваньня — выключыць свае мабільныя тэлефоны 19 верасьня.

Мяркуецца, што ў выніку акцыі мабільныя апэратары, якіх актывісты апазыцыі лічаць датычнымі да скіданьня Мурсі, панясуць страты.

Прыхільнікі Мурсі таксама заклікаюць эгіпцянаў не плаціць падаткі і адмовіцца ад прагляду тэлеканалаў, якія «падтрымалі» пераварот.

Акрамя гэтага, напярэдадні гучалі заклікі да апазыцыі спускацца на станцыі мэтро, каб такім чынам парушыць яго працу. Аднак у выніку рух цягнікоў мэтро не зьмяніўся. А на вуліцах Каіру ўтварыліся дарожныя заторы, у якіях стаялі тыя , хто баяўся затрымацца ў падземцы, педае ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG