Чакаецца, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў сёньняшнім штогадовым звароце «Аб становішчы краіны» абвесьціць аб вяртаньні з Аўганістану на працягу аднаго году 34 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў.
Рада бясьпекі ААН рашуча асудзіла трэцяе ядзернае выпрабаваньне, што адбылося ў КНДР. Рада бясьпекі таксама заявіла, што неадкладна прыступіць да абмеркаваньня адпаведных захадаў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін унёс у Дзяржаўную Думу законапраект аб забароне чыноўнікам мець банкаўскія рахункі за мяжой.
Расея і Беларусь ў бліжэйшы час правядуць перамовы па стварэньні альянсу на базе МАЗу і КАМАЗу, — заявіў віцэ-прэм’ер РФ Аркадзь Дварковіч, які сёньня наведаў Менск з афіцыйным візытам.
Ніжняя палата францускага парлямэнту ўхваліла законапраект, які легалізуе аднаполавыя шлюбы і дазваляе некаторым такім парам усынаўляць дзяцей.
Які актуальны парадак беларуска-расейскіх адносін? Ці зможа міністар замежных спраў Беларусі размарозіць дачыненьні з Эўразьвязам?
Адвакат Станіслаў Абразей, які бараніў Уладзіслава Кавалёва, абвінавачанага ў тэрарызьме і расстралянага, зьвярнуўся да старшыні Вярхоўнага Суду з патрабаваньнем неадкладна разгледзець наглядную скаргу. Гэта належала зрабіць не пазьней як у кастрычніку мінулага году.
Пытаньне пра выключэньне міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея зь сьпісу неўязных на тэрыторыю ЭЗ не абмяркоўвалася.
«Не ізаляцыя, а ангажаванасьць у эўрапейскі інтэграцыйны працэс можа дапамагчы нашай краіне стаць дэмакратычнай і заможнай», — заявіў міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей пасьля перамоваў з эўракамісарам у пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Стэфанам Фюле.
У 2014 годзе ў адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам сканчаюцца тэрміны даўнасьці па расьсьледаваньні крымінальных спраў аб зьнікненьні Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, а ў 2015 годзе — і Зьмітра Завадзкага.
Пра магчымасьці выдачы Курманбека Бакіева беларускімі ўладамі і рэакцыю на прысуд у Кіргізстане мы гутарым з дырэктарам кіргіскай службы Радыё Свабода Венерай Джуматаевай.
Аляксандар Лукашэнка, як звычайна на пачатку году, у суправаджэньні сямейнікаў выправіўся на зімовы адпачынак у Сочы.
Пра гэта заявіў міністар замежных справаў Нідэрляндаў Франс Тымэрманс падчас афіцыйнага візыту ў Варшаву. Аднак галоўныя высілкі, паводле міністра, яго краіна будзе скіроўваць на падтрымку грамадзянскай супольнасьці.
Камісар Рады Эўропы па правах чалавека Нілс Муйжніекс заклікаў краіны-сябры арганізацыі аказаць усебаковую падтрымку беларускім праваабаронцам, уключна з даваньнем ім і іх сем’ям палітычнага прытулку. Пра гэта паведаміла агенцтва Інтэрфакс.
Менскі абласны суд прыгаварыў былога намесьніка кіраўніка Менгарвыканкаму Ігара Васільева на 14 гадоў турмы. Васільеў слухаў прысуд у кайданках, часам заплюшчваў вочы.
Былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў і яго малодшы брат Джаныбек Бакіеў завочна асуджаныя ваенным судом Бішкецкага гарнізону ў крымінальнай справе, зьвязанай з забойствам экс-кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Мэдэта Садыркулава.
«Адносна былога кіраўніка справамі прэзыдэнта Мікалая Корбута крымінальнай справы мы не вядзём. І мерапрыемстваў адносна яго не праводзім».
Паўночная Карэя ў аўторак афіцыйна заявіла, што правяла пасьпяховыя падземныя выпрабаваньні кампактнага ядзернага прыстасаваньня вялікай разбуральнай сілы.
Інфармацыйныя агенцыі паведамляюць, што ў Паўночнай Карэі адбыўся землятрус сілай каля 5,0. Ёсьць прыкметы таго, што землятрус мог мець штучную прыроду.
Ігар Чыкін, расейскі экспэрт, сябар пазаведамаснай экспэртнай рады па пытаньнях паветрана-касьмічнай абароны, лічыць, што ўвядзеньнем санкцый амэрыканцы вырашаюць свае ўнутраныя праблемы.
11 лютага ў Стакгольме пачаўся суд, які вырашыць лёс немаўля, забранага швэдзкімі ўладамі ў маці, беларускай журналісткі Вольгі Класкоўскай.
Беларуса Юрыя Чарняўскага абвінавачваюць у продажы зброі Ірану і кантрабандзе наркотыкаў. Яго называюць заснавальнікам TM Services — беларускай кампаніі, якая падпала пад новыя санкцыі ЗША.
Папа Бэнэдыкт XVI закончыць свой пантыфікат 28 лютага а 20:00, — паведамляе прэсавы сакратар Ватыкану Фэдэрыка Ламбардзі.
Скарачэньне ядзерных узбраеньняў дазволіла б бакам штогод эканоміць па 8 млрд даляраў.
Украінская апазыцыя працягвае блякаваць трыбуну Вярхоўнай Рады, патрабуючы гарантый асабістага галасаваньня дэпутатаў.
У Бахрэйне ўрад і прадстаўнікі апазыцыі ў нядзелю пачалі новыя перамовы аб прымірэньні – першыя з 2011 года. Яшчэ адзін раунд перамоваў заплянаваны на сераду.
Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі прапанаваў прэм'ер-міністру краіны Бідзіне Іванішвілі 11 лютага пачаць перамовы па пытаньнях канстытуцыйных зьменаў разам з прадстаўнікамі парлямэнцкай большасьці.
У Армэніі пацярпелы пры замаху кандыдат на прэзыдэнта краіны Паруйр Айрыкян просіць перанесьці выбары на два тыдні.
Акрамя таго, Amnesty International у Нідэрляндах сабрала больш за 84,000 подпісаў за вызваленьне Алеся Бяляцкага. Усе подпісы перадалі ў Амбасаду.
Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі выказаў гатовасьць да перамоваў са сваім палітычным праціўнікам, прэм’ер-міністрам Бідзінам Іванішвілі.
У праграме Аляксандра Лукашука «Зона Свабоды» абмяркоўваюць Франак Вячорка, Юры Дракахруст, а таксама філёзаф і палітоляг Уладзімер Падгол.
Палітрада партыі «Наша Украіна» адмяніла рашэньне Кіеўскай гарадзкой арганізацыі аб выключэньні экс-прэзыдэнта Віктара Юшчанкі з шэрагаў гэтай партыі.
Генэрал Корпусу марской пяхоты ЗША Джозэф Данфорд прыняў камандаваньне кааліцыйнымі сіламі НАТА ў Афганістане.
Шэрагу беларускіх прадпрыемстваў інкрымінуецца парушэньне палажэньняў амэрыканскага закону аб нераспаўсюджваньні зброі масавага зьнішчэньня
Экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка выключаны з партыі «Наша Украіна». Аб гэтым рашэньні паведаміў сёньня на сустрэчы з журналістамі кіраўнік палітрады партыі Сяргей Бандарчук.
У Тбілісі затрыманыя паліцыяй і зьмешчаныя ў сьледчы ізалятар трое ўдзельнікаў пратэстнай акцыі ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі, якая прайшла ў пятніцу.
Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі зьвярнуўся да народу са штогадовым пасланьнем. З-за пратэстаў апазыцыі выступ некалькі разоў пераносіўся.
Маскоўскі гарадзкі суд асудзіў былога палкоўніка ГРУ Ўладзімера Квачкова на 13 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў падрыхтоўцы ўзброенага мяцяжу.
Пра гэта паведаміла карэспандэнту Свабоды старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.
Беларускага грамадзкага актывіста Ігара Коктыша, затрыманага нямецкай паліцыяй учора паводле інфармацыі Інтэрполу, прымусова давезьлі да мяжы з Польшчай і без тлумачэньняў адпусьцілі.
У Сьледчым камітэце і КДБ не даюць інфармацыі адносна чыноўнікаў з кіраўніцтва спраў прэзыдэнта, якіх падазраюць у карупцыі.
Суд Альбаніі апраўдаў двух высокапастаўленых паліцыянтаў, якія праходзілі ў рэзананснай справе пра расстрэл ў 2011 годзе мітынгу апазыцыі і забойства трох чалавек. Гэта выклікала хвалю абурэньня.
Кіраўнік спраў прэзыдэнта Віктар Шэйман заявіў, што адносна шэрагу службовых асобаў падначаленай яму структуры праводзіцца праверка Камітэту дзяржбясьпекі з падазрэньнем у карупцыйных злачынствах.
Міжнародны крымінальны суд (МКС) папрасіў Лібію перадаць яму былога начальніка выведкі Кадафі Абдулу Сэнусі.
Акцыя пратэсту пройдзе з нагоды пахаваньня апазыцыйнага палітыка Чокры Белаіда.
Улады Кубы не дазволілі выехаць з краіны Гізэле Дэльгада, лідэрцы кубінскай апазыцыі, дырэктарцы дысыдэнцкага руху «Незалежныя бібліятэкі».
У Менскім абласным судзе заканчваецца працэс над былым першым намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму Ігарам Васільевым, якога абвінавачваюць у хабарніцтве.
Ірляндзкі кінарэжысэр Марк Бэрн распавёў Радыё Свабода пра асаблівасьці працы над фільмам «Пад каўпаком», якія будзе прэзэнтваны 9 лютага на фэстывалі «Бэрлінале»
Грамадзкая ініцыятыва «За волю» ў межах Маратону салідарнасьці з палітвязьнямі правяла 7 лютага сустрэчу з асуджанай за Плошчу журналісткай Ірынай Халіп.
7 лютага ў Менску адбыўся круглы стол у справе наваполацкага актывіста Андрэя Гайдукова, якога абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. Прадстаўнікі незалежных арганізацый, праваабаронцы прынялі рашэньне лічыць Андрэя Гайдукова палітвязьнем.
Загрузіць яшчэ