Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галяндцы прэзэнтавалі паслу Беларусі залатую манэту з партрэтам Бяляцкага


Манэта з партрэтам Алеся Бяляцкага

Акрамя таго, Amnesty International у Нідэрляндах сабрала больш за 84,000 подпісаў за вызваленьне Алеся Бяляцкага. Усе подпісы перадалі ў Амбасаду.

8 лютага Хенк Хульшоф, Эўрапейскі каардынатар Амністыі Нідэрлянды, і Гары ван Бомэль, дэпутат парлямэнту, сустрэліся з паслом Беларусі ў Гаазе і перадалі 84,000 подпісаў разам з залатой манэтай, на якой выгравіраваны партрэт праваабаронцы і тэкст «Свабоду Алесю Бяляцкаму».

Акрамя таго, больш чым 6,600 людзей выплацілі па аднаму цэнту на банкаўскі рахунак беларускай амбасады з подпісам «на вызваленьне Алеся» як тлумачэньне аплаты.


Прома-відэа кампаніі за вызваленьне Бяляцкага:

  • 16x9 Image

    Франак Вячорка

    Франак Вячорка — журналіст, рэдактар новых мэдыяў Радыё Свабода. Нарадзіўся ў 1988 у Менску. Першы ляўрэат Стыпэндыі Вацлава Гаўла (2011), цяпер навучаецца ў магістратуры American University (Вашынгтон, ЗША) па праграме «Міжнародная камунікацыя».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG