Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама можа адклікаць палову войскаў з Аўганістану


Чакаецца, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў сёньняшнім штогадовым звароце «Аб становішчы краіны» абвесьціць аб вяртаньні з Аўганістану на працягу аднаго году 34 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў.

Мэдыі, якія пішуць пра гэта, спасылаюцца на ананімныя крыніцы, якім стаў вядомы зьмест прэзыдэнцкага пасланьня.

У цяперашні час у Аўганістане знаходзяцца 66.000 вайскоўцаў. Колькасьць амэрыканскага кантынгенту была самай вялікай у 2010 годзе — 100 тысяч.

Асноўная частка пасланьня Абамы «Аб становішчы краіны» будзе прысьвечаная эканоміцы, іміграцыі, валоданьню зброяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG