Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 15 сьнежня: актывіста з Рэчыцы за «здраду дзяржаве» асудзілі на 10 гадоў


Менскі гарадзкі суд. Архіўнае фота
Менскі гарадзкі суд. Архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Алеся Здаравеннава з Рэчыцы за «здраду дзяржаве» асудзілі на 10 гадоў

У Горадзенскім абласным судзе 15 сьнежня вынесьлі прысуд 46‑гадоваму палітзьняволенаму з Рэчыцы Алесю Здаравеннаву. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 356 («здрада дзяржаве») і арт. 361‑4 Крымінальнага кодэксу («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»). У выніку яму прызначылі дзесяць гадоў калёніі і штраф 500 базавых (21 тысяча рублёў), піша «Вясна».

У 2020–2021 гадах Алеся двойчы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці за ўдзел у пратэстах і сьцяг у двары прыватнага дому. Пасьля 2021 году Алесь некалькі разоў выяжджаў у Літву і Польшчу.

Актывіста затрымалі ў канцы сакавіка на мяжы зь Літвой. Спачатку ў яго знайшлі «экстрэмізм» у тэлефоне і прысудзілі адміністрацыйны арышт паводле арт. 19.11 КаАП. Потым Алесь апынуўся ў СІЗА, яму інкрымінавалі палітычна матываваны артыкул.

Празь некалькі дзён пасьля гэтага ў Менску затрымалі Алесевага брата — Вадзіма, якому паставілі ў віну «абразу Лукашэнкі» і пакаралі двума гадамі турмы.

Цяпер Алеся Здаравеннава трымаюць ў гомельскім СІЗА № 3.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG