У Армэніі пацярпелы пры замаху кандыдат на прэзыдэнта краіны Паруйр Айрыкян просіць перанесьці выбары на два тыдні.
Акрамя таго, Amnesty International у Нідэрляндах сабрала больш за 84,000 подпісаў за вызваленьне Алеся Бяляцкага. Усе подпісы перадалі ў Амбасаду.
Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі выказаў гатовасьць да перамоваў са сваім палітычным праціўнікам, прэм’ер-міністрам Бідзінам Іванішвілі.
У праграме Аляксандра Лукашука «Зона Свабоды» абмяркоўваюць Франак Вячорка, Юры Дракахруст, а таксама філёзаф і палітоляг Уладзімер Падгол.
Палітрада партыі «Наша Украіна» адмяніла рашэньне Кіеўскай гарадзкой арганізацыі аб выключэньні экс-прэзыдэнта Віктара Юшчанкі з шэрагаў гэтай партыі.
Генэрал Корпусу марской пяхоты ЗША Джозэф Данфорд прыняў камандаваньне кааліцыйнымі сіламі НАТА ў Афганістане.
Шэрагу беларускіх прадпрыемстваў інкрымінуецца парушэньне палажэньняў амэрыканскага закону аб нераспаўсюджваньні зброі масавага зьнішчэньня
Экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка выключаны з партыі «Наша Украіна». Аб гэтым рашэньні паведаміў сёньня на сустрэчы з журналістамі кіраўнік палітрады партыі Сяргей Бандарчук.
У Тбілісі затрыманыя паліцыяй і зьмешчаныя ў сьледчы ізалятар трое ўдзельнікаў пратэстнай акцыі ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі, якая прайшла ў пятніцу.
Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі зьвярнуўся да народу са штогадовым пасланьнем. З-за пратэстаў апазыцыі выступ некалькі разоў пераносіўся.
Маскоўскі гарадзкі суд асудзіў былога палкоўніка ГРУ Ўладзімера Квачкова на 13 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў падрыхтоўцы ўзброенага мяцяжу.
Пра гэта паведаміла карэспандэнту Свабоды старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.
Беларускага грамадзкага актывіста Ігара Коктыша, затрыманага нямецкай паліцыяй учора паводле інфармацыі Інтэрполу, прымусова давезьлі да мяжы з Польшчай і без тлумачэньняў адпусьцілі.
У Сьледчым камітэце і КДБ не даюць інфармацыі адносна чыноўнікаў з кіраўніцтва спраў прэзыдэнта, якіх падазраюць у карупцыі.
Суд Альбаніі апраўдаў двух высокапастаўленых паліцыянтаў, якія праходзілі ў рэзананснай справе пра расстрэл ў 2011 годзе мітынгу апазыцыі і забойства трох чалавек. Гэта выклікала хвалю абурэньня.
Кіраўнік спраў прэзыдэнта Віктар Шэйман заявіў, што адносна шэрагу службовых асобаў падначаленай яму структуры праводзіцца праверка Камітэту дзяржбясьпекі з падазрэньнем у карупцыйных злачынствах.
Міжнародны крымінальны суд (МКС) папрасіў Лібію перадаць яму былога начальніка выведкі Кадафі Абдулу Сэнусі.
Акцыя пратэсту пройдзе з нагоды пахаваньня апазыцыйнага палітыка Чокры Белаіда.
Улады Кубы не дазволілі выехаць з краіны Гізэле Дэльгада, лідэрцы кубінскай апазыцыі, дырэктарцы дысыдэнцкага руху «Незалежныя бібліятэкі».
У Менскім абласным судзе заканчваецца працэс над былым першым намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму Ігарам Васільевым, якога абвінавачваюць у хабарніцтве.
Ірляндзкі кінарэжысэр Марк Бэрн распавёў Радыё Свабода пра асаблівасьці працы над фільмам «Пад каўпаком», якія будзе прэзэнтваны 9 лютага на фэстывалі «Бэрлінале»
Грамадзкая ініцыятыва «За волю» ў межах Маратону салідарнасьці з палітвязьнямі правяла 7 лютага сустрэчу з асуджанай за Плошчу журналісткай Ірынай Халіп.
7 лютага ў Менску адбыўся круглы стол у справе наваполацкага актывіста Андрэя Гайдукова, якога абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. Прадстаўнікі незалежных арганізацый, праваабаронцы прынялі рашэньне лічыць Андрэя Гайдукова палітвязьнем.
Удзельніцы панк-гурту Pussy Riot, асуджаныя на два гады пазбаўленьня волі за акцыю ў маскоўскім храме Хрыста Збаўцы, у сераду накіравалі скаргу ў Эўрапейскі суд у правох чалавека.
Амэрыканская праваабарончая арганізацыя Freedom House заклікала прэзыдэнта ЗША Барака Абаму зрабіць больш жорсткай палітыку ў дачыненьні да Расеі
Пра гэта старшыня моладзевай арганізацыі «Альтэрнатыва» Алег Корбан паведаміў у фэйсбуку:
Намесьніка старшыні «Зьвязу для дэмакратыі ў Беларусі» Ігара Коктыша затрымалі ў Нямеччыне на патрабаваньне Інтэрполу. Ігар мае статус палітычнага ўцекача ў Польшчы, кіраваўся да сваёй сястры.
Кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў краінаў-чальцоў Эўразьвязу сустракаюцца 7-8 лютага ў Брусэлі, каб ухваліць свой супольны бюджэт на сем наступных гадоў, гэта значыць, на 2014-2020 гг.
Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў сваім указам пазбавіў аўтара раману «Каменныя сны» Акрама Айлісьлі званьня «народнага пісьменьніка». 75-гадовы пісьменьнік таксама пазбаўлены дзяржаўнай пэнсіі.
Удзельнікі двухдзённага саміту Эўрапейскай рады, які адкрыўся ў Бруселі 7 лютага, не будуць абмяркоўваць беларускае пытаньня і статус міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.
Умовы рэгістрацыі палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў у Беларусі могуць зьмяніцца.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў дзейнасьць свайго кіраўніцтва спраў. Ён заявіў, што вынікі дзейнасьці падпарадкаванай яму структуры «нас вельмі не задавальняюць» і там назіраецца «небясьпечны застой».
Новыя абмежаваньні накіраваныя на скарачэньне прыбыткаў Ірану ад продажу нафты.
Сырыйская нацыянальная апазіцыя адкрые офісы ў Нью-Ёрку і Вашынгтоне.
У парадку дня саміту Эўрапейскай Рады, які пройдзе 7–8 лютага ў Брусэлі, беларускае пытаньне ня значыцца. Аднак можа паўстаць пытаньне пра кіраўніка МЗС Беларусі Ўладзімера Макея, якому забаронены ўезд ў Эўразьвяз.
Міністэрства замежных спраў Славакіі зьдзіўленае дакладам «Парушэньні правоў чалавека ў асобных краінах сьвету ў 2012 годзе», які за подпісам Уладзімера Макея апублікаваў МЗС Беларусі.
Апазыцыя ўжо цяпер пачала размовы пра працэс абраньня адзінага кандыдата Ці ёсьць шанцы ў дэмакратычных сілаў праявіць адзінства ў гэтым працэсе? Ці магчыма, што большасьць падтрымае тактыку байкоту? На гэтыя пытаньні адказвае рэдактар інтэрнэт-праекту «Мы» Кірыл Пазьняк.
Някляеў: «Прымалася гэтае рашэньне, безумоўна, уладнымі структурамі. Магчыма, і дзяржкамдрукам па ўзгадненьні з адміністрацыяй Лукашэнкі».
Афіцыйныя зьвесткі пра тое, што былы полацкі мэр Уладзімер Тачыла ўжо на волі, зьявіліся толькі празь месяц пасьля ягонага вызваленьня.
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падчас візыту ў Літву сустрэўся з прэзыдэнтам Даляй Грыбаўскайце. Пра падрабязнасьці візыту паведамляе партал delfi.lt.
Сваімі нядаўнімі заявамі аб парушэньні правоў чалавека ў Латвіі і шэрагу іншых краін Беларусь спрабуе схаваць свае ўласныя праблемы з дэмакратыяй, сказаў міністар замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч.
Пра лісты Мікалая Статкевіча, які згадвае падзеі Плошчы-2010, наш карэспандэнт пагутарыў зь Сяргеем Марцэлевым — былым кіраўніком выбарчага штабу Статкевіча.
«У вытворчасьці Сьледчага камітэту няма такой крымінальнай справы. Таму пра што можа ісьці гаворка?»
Былога кіраўніка ўраду Таджыкістану Абдумаліка Абдуладжонава затрымалі ў кіеўскім аэрапорце Барыспаль.
Былы кіраўнік партыі Саюз правых сілаў і цяперашні сустаршыня партыі РПР-Парнас Барыс Нямцоў у аўторак быў дапытаны ў справе аб крадзяжы ў СПС 100 мільёнаў рублёў фірмай Аляксея Навальнага ў 2007 годзе.
Вярхоўны суд адмовіў мастаку Алесю Пушкіну ў задавальненьні касацыйнай скаргі і пакінуў у сіле рашэньне суду Смаргонскага раёну, паводле якога мастак адбываў 10-суткавы адміністрацыйны арышт.
100 дзён з моманту прыходу да ўлады прэм’ер-міністра Грузіі Бідзіны Іванішвілі былі нагодай для ягонай сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі.
Былы кандыдат на прэзыдэнта, палітвязень Мікалай Статкевіч даслаў з турмы ў Магілёве чарговы ліст, у якім ізноў зьвяртаецца да падзеяў 19 сьнежня 2010 году.
Майя Качыянчыч, прэсавы сакратар кіраўніцы зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан пракамэнтавала для нашага радыё даклад МЗС Беларусі аб парушэньнях правоў чалавека ў краінах Эўразьвязу, а таксама ў ЗША і Канадзе.
Нашумелы сумесны праект Ірану і Беларусі, які меў на мэце асваеньне іранскага нафтавага радовішча Джафэйр спынены канчаткова.
Загрузіць яшчэ