Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотафакт: Васільеў у кайданках на судзе, 11 лютага 2013 году


Менскі абласны суд прыгаварыў былога намесьніка кіраўніка Менгарвыканкаму Ігара Васільева на 14 гадоў турмы. Васільеў слухаў прысуд у кайданках, часам заплюшчваў вочы.

Ігара Васільева прызналі вінаватым у прыняцьці матэрыяльных каштоўнасьцяў у асабліва буйных памерах за станоўчае вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзілі ў ягоную службовую кампэтэнцыю.

Чыноўніка арыштавалі 6 ліпеня 2012 году пры спробе атрыманьня часткі хабару ў памеры 500 тысяч даляраў ЗША. Судовы працэс доўжыўся з 20 сьнежня і праходзіў у адкрытым і закрытым рэжымах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG