Сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзяў удзел у 13-ым рэспубліканскім фэстывалі “Дажынкі-2009”, які сёлета праводзіцца ў Кобрыне. У горадзе прынятыя павышаныя меры бясьпекі.
Аляксей Янукевіч: “Маё асабістае стаўленьне пазытыўнае. І я буду выступаць за тое, каб мы далучыліся да гэтага форуму”.
Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн у часе свайго сёньняшняга выступу ў Брусэлі выказаўся за паляпшэньне адносінаў Паўночнаатлянтычнага альянсу з Расеяй. Гэтая заява была зробленая на наступны дзень пасьля рашэньня Вашынгтону адмовіцца ад ранейшага пляну супрацьракетнай абароны.
"Хлопчык паехаў зь Вільні, так і не дачакаўшыся абяцаных забаваў", – пра неафіцыйныя падрабязнасьці візыту Лукашэнкі ў Вільні пішуць у газэце <b>“Lietuvos rytas”</b> Біруце Вішняўскайце і Дануце Ёнушэне.
Гэнэрал-лейтэнант Уладзімер Усхопчык заявіў, што і пасьля апошняй заявы генэральнай пракуратуры Літвы не зьбіраецца зьяжджаць зь Беларусі.
Дэлегацыя дэмакратычных сілаў, у складзе якой былі Аляксандар Казулін, Павал Севярынец, Жанна Літвіна, Анатоль Лябедзька і Аляксей Янукевіч, наведала зь візытам Швэцыю.
Генпракуратура Літвы паўторна зьвярнулася да Беларусі з просьбай выканаць неабходныя крымінальна-працэсуальныя дзеяньні ў дачыненьні да падазраваных у “Справе 13 Студзеня”.
Старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына лічыць, што падчас выбарчых кампаніяў неабходна адыходзіць ад поўнага бюджэтнага фінансаваньня кандыдатаў.
21 верасьня актывіста "Маладога фронту" Яўгена Скрабца забіраюць у войска, нягледзячы на сур'ёзнае захворваньне сьпіны.
На тэрыторыі Беларусі сёньня стартавалі вайсковыя манэўры “Захад-2009”, у якіх бяруць удзел болей за 15 тысяч беларускіх і расейскіх вайскоўцаў.
Швэцыя, якая старшынюе зараз у Эўразьвязе, запатрабавала ад Менску спыніць гвалт супраць мірных дэманстрантаў.
17—18 верасьня генэральны сакратар Фэдэральнага міністэрства па эўрапейскіх і міжнародных справах Аўстрыі Ёганэс Кюрле будзе знаходзіцца з рабочым візытам у Менску.
Так пракамэнтаваў апошнюю заяву беларускага кіраўніка пра тое, што “пытаньне прызнаньня незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі будзе разгледжанае на найбліжэйшай сэсіі парлямэнту”, незалежны тбіліскі аналітык Малхаз Чэмія.
Эўракамісар дала зразумець, што зь цяперашняга пацяпленьня стасункаў паміж Брусэлем і Менскам расейцам ня трэба рабіць высновы наконт “выцясьненьня Расеі зь Беларусі”.
Віленскі журналіст Віталь Каракорскі мяркуе, што Лукашэнка ў Вільні адчуваў сябе “на кані”, дазваляючы сабе некарэктныя выказваньні на адрас Эўразьвязу.
Кіраўнік Беларусі павіншаваў народ з 17 верасьня.
Празь дзесяць хвілін ад пачатку каля трыццаці ўдзельнікаў ланцугу неабыякавых людзей затрымалі й зьвезьлі з плошчы на аўтобусах. <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 /> <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />
У Вільні амаль не было відаць ніякіх знакаў таго, што тут зь візытам знаходзіўся кіраўнік суседняй краіны. Зь літоўскай сталіцы – нашая карэспандэнтка.
Кіраўнік Беларусі правёў у Вільні перамовы з прэзыдэнтам Літвы Далёй Грыбаўскайце і выступіў на канфэрэнцыі "Беларусь і дзяржавы Балтыйскага мора: новыя магчымасьці для пашырэньня супрацоўніцтва".
“Эўрапейская кааліцыя”, у якую ўваходзяць 5 суб’ектаў палітычнага жыцьця Беларусі, абураецца заявамі Аляксандра Лукашэнкі адносна спраў зьніклых.
Аляксандар Лукашэнка запрасіў Далю Грыбаўскайце наведаць Беларусь. “Калі будзе дасягнута дамоўленасьць з Брусэлем, то яна прыедзе і не пашкадуе пра гэта”, — дадаў ён.
Сёньня ў Беларусі і за яе межамі праводзіцца традыцыйны Дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі і сем’ямі зьніклых апанэнтаў А. Лукашэнкі.
Кіраўнік Беларусі прыбыў на беларуска-літоўскі форум і распавёў пра вынікі перамоваў са сваёй літоўскай калегай Далёй Грыбаўскайце.
Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Літвы адкрылі беларуска-літоўскі форум. Лукашэнкі пакуль няма. Але ён павінен зьявіцца неўзабаве.
Даля Грыбаўскайце сустракала кіраўніка беларускай дзяржавы на ўваходзе ў прэзыдэнцкі палац.
Выкладзены папяровымі самалёцікамі бел-чырвона-белы сьцяг і пікет віталі кіраўніка Беларусі ў Вільні.
"Калі зыходзіць з чалавечых меркаваньняў, то мы даўно павінны былі падтрымаць Расею", - заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Афіцыйны візыт у Беларусь міністра замежных спраў Індыі Соманахалі Малаяха Крышны адбудзецца 16-17 верасьня.
Размары Томас мае намер прыступіць да працы 17 верасьня.
У інтэрвію літоўскім мэдыям кіраўнік Беларусі ня выключыў, што ягоны малодшы сын Коля стане прэзыдэнтам Беларусі, а таксама адказаў на крытыку Эўразьвязу што да выкананьня правоў чалавека і свабоды СМІ.
Беларусы, якія жывуць у Літве, выказваюць свае меркаваньні адносна візыту кіраўніка Беларусі.
Кіраўнік Беларусі сустракаецца з прэзыдэнтам Літвы, адкрые выставу “Belarus Expo 2009”, выступіць на Беларуска-літоўскім эканамічным форуме. <B>САЧЫЦЕ ЗА АБНАЎЛЕНЬНЯМІ</B>
Сёньня у літоўскім Сойме на прэсавай канфэрэнцыі кіраўніка камітэту замежных справаў Сойму Аўдронюса Ажубаліса выступілі таксама родныя зьніклых Віктара Ганчара і Зьмітра Завадзкага Зінаіда Ганчар і Вольга Завадзкая.
Аляксандар Лукашэнка напярэдадні свайго візыту ў Літву даў інтэрвію Літоўскаму нацыянальнаму тэлебачаньню.
Перад паездкаю ў Вільню Лукашэнка нэгатыўна выказаўся на адрас былога сьпікера парлямэнту Літвы Ландсбэргіса. "Я нікога не называю ворагам", –адказвае літоўскі палітык.
“Я лічу, што ў мяне найлепшыя шанцы былі б перамагчы, але ёсьць сапраўды праблема згуртаваць вакол сябе людзей".
Як вынікае з адказу гарвыканкаму, пікет забаронены, бо ў гэты час на месцы правядзеньня акцыі будзе праходзіць матч па міні-футболе.
Вытрымкі з інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі газэце "Lietuvos rytas" – пра сустрэчу з прэзыдэнтам Літвы Далёй Грыбаўскайце, пра свой імідж, пра незалежнасьць Літвы...
Напярэдадні візыту кіраўніка Беларусі ў Літву прадстаўнікі літоўскага ўраду сустрэліся зь беларускімі апазыцыйнымі палітыкамі.
Кіраўнік камітэту замежных спраў Сойму Літвы Аўдронюс Ажубаліс сёньня параўнаў гатоўнасьць афіцыйнай Вільні кантактаваць з кіраўніком Беларусі са стаўленьнем да былога СССР з боку ЗША.
Абвешчана аб стварэньні ініцыятыўнай групы для вылучэньня экс-старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага кандыдатам у прэзыдэнты на будучых выбарах.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка мае намер прыехаць у Літву з пяцігадовым сынам Колям. Яны плянуюць прыбыць у аўторак увечары, хаця афіцыйна візыт пачнецца ў сераду.
Сёньня ў літоўскім Сойме пройдуць прэс-канфэрэнцыі парлямэнтароў, прысьвечаныя пытаньням дэмакратыі і старшынёўству Літвы ў Супольнасьці дэмакратый.
Сёньня ў Вільні падчас візыту прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі правялі сустрэчы з шэрагам высокапастаўленых асобаў. У размовах закранаўся візыт Лукашэнкі ў Вільню 16 верасьня.
Кіраўнік Беларусі заявіў пра гатовасьць краіны разьвіваць супрацоўніцтва зь Літвой ува ўсіх кірунках.
Заяўлена аб падтрымцы акцыі салідарнасьці, а таксама ініцыятывы новага кіраўніцтва Партыі БНФ аб утварэньні нацыянальна-дэмакратычнага блёку.
Менск паміж Масквой і Брусэлем: якія зьнешнепалітычныя тэндэнцыі мінулага лета будуць фармаваць палітычны клімат беларускай восені?
Рукапіс новай кнігі канфіскавалі падчас ператрусу. Севярынец зьвярнуўся са скаргай у пракуратуру і міліцыю.
Загрузіць яшчэ