Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: забаранілі пікет у памяць зьніклых


Акцыя салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы, 7 траўня
Акцыя салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы, 7 траўня

Як вынікае з адказу гарвыканкаму, пікет забаронены, бо ў гэты час на месцы правядзеньня акцыі будзе праходзіць таварыскі матч па міні-футболе сярод жаночых камандаў.

Пікетаваньне плянавалася правесьці з 15:00 да 17:00 16 верасьня на стадыёне “Лякаматыў”.

Удзельнікі акцыі меліся “прыцягнуць увагу жыхароў гораду да гэтай даты, фактаў грубага парушэньня ўладамі канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзян, а таксама патрабаваць сапраўднага расьсьледаваньня спраў вядомых людзей, якія зьніклі ў Беларусі — Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі, Зьмітра Завадзкага”, — паведаміла адна з заяўніцаў акцыі, лідэр брэсцкіх сацыял-дэмакратаў Ганна Канюс.

Заяўку ў гарвыканкам на тое, каб правесьці 16 верасьня пікетаваньне, падавалі чатыры прадстаўнікі гарадзкіх арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай, Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG