Дылемы “Ўсходняга партнэрства”: погляд былога дысыдэнта і міністра замежных справаў Чэхіі Карла Шварцэнбэрга
Эўропа без новых амэрыканскіх радараў: здрада прынцыпам, перамога Расеі ці разумны і своечасовы крок адміністрацыі Абамы
Гэтыя тэмы ў чарговым “Тыдні з Радыё Свабода” абмяркоўваюць – дырэктар беларускай службы Радыё Свабоды Аляксандар Лукашук, аналітыкі Юры Дракахруст і Ян Максімюк, вядучыя жывога эфіру Сяргей Абламейка і Ганна Соўсь. Госьці выпуску – Карл Шварцэнбэрг і супрацоўнік службы навінаў нашага радыё Грэгары Файфэр.