Былы міністар замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг даў эксклюзіўнае інтэрвію беларускай службе Радыё Свабода. Князь Шварцэнбэрг адказаў на пытаньні як журналістаў, так і слухачоў нашага радыё.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў сваёй першай прамове на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН заклікаў лідэраў усіх краінаў сьвету да супрацоўніцтва пры вырашэньні глябальных праблем.
Адмову выдзеліць памяшканьне, падпісаную старшынёй мясцовага гарвыканкаму, сёньня атрымаў актывіст руху “За свабоду!” Сяргей Трафімчык.
Палітрада АГП прыняла спэцыяльную заяву аб падзеях, прысьвечаных 10-й гадавіне зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Гэты дакумэнт зьвернуты і да міжнароднай супольнасьці:
У тэксьце дакумэнту адзначаецца, што “ўварваньне Чырвонай Арміі адкрыла чарговы трагічны разьдзел гісторыі Польшчы і ўсёй Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы".
Ад сёньняшняга дня і да 28 верасьня міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў у якасьці кіраўніка дэлегацыі ўдзельнічае ў мерапрыемствах 64-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Пра гэта “Свабодзе” паведамілі ў прэсавай службе МЗС Беларусі.
АГП ня будзе ўдзельнічаць у падрыхтоўцы і правядзеньні Беларускага эўрапейскага форуму. Рашэньне пра гэта было прынятае на паседжаньні палітычнай рады партыі.
У Беларусі з трохдзённым візытам знаходзіцца місія міжнародных арганізацыяў, якія займаюцца абаронай правоў журналістаў, свабоды выказваньня і разьвіцьця мэдыяў.
Разгляд пытаньня аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі можа быць разгледжаны на восеньскай сэсіі Палаты прадстаўнікоў.
Рэалізацыя праектаў “Усходняга партнэрства” можа пачацца налета. Аб гэтым заявіў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валеры Варанецкі ў Палаце прадстаўнікоў
Суд Савецкага раёну Менску аштрафаваў Максіма Вінярскага на адзін мільён пяцьдзясят рублёў. Судзьдзя Аксана Рэлява прызнала Максіма вінаватым у парушэньні правапарадку падчас вулічнай акцыі.
23 верасьня Беларускую службу Радыё Свабода ў Празе наведае былы дысыдэнт і міністар замежных спраў Чэскай Рэспублікі Карл Шварцэнбэрг.
Пра гэта гаворыцца ў адкрытым лісьце эўрапейскіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў, апублікаваным у сёньняшнім нумары брытанскай Guardian. Аўтары ліста заклікаюць Эўропу ўстаць на абарону Грузіі.
22 верасьня 1939 году ў Берасьці адбыўся супольны вайсковы парад частак гітлераўскай і сталінскай арміяў. Гісторык Ігар Бараноўскі мяркуе, што сучаснае стаўленьне да падзей 70-гадовай даўніны ня можа быць пазытыўным.
21 верасьня царкву “Новае жыцьцё” ў Менску наведаў спэцыяліст па міжнародных стасунках Бюро дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дзярждэпартамэнту ЗША Дэніэл Нэйдэл.
Ці сьвята для беларусаў дзень 17 верасьня? Якія сэнсы ўтрымлівае зварот Аляксандра Лукашэнкі з нагоды гадавіны 17 верасьня 1939 году? Наколькі ў сёньняшнім польскім дыскурсе прысутнічае ўсьведамленьне таго, што цаной працьвітаньня даваеннай Польшчы быў падзел беларускага і ўкраінскага этнасаў? Гэтыя тэмы абмяркоўваюць: філёзаф Валянцін Акудовіч, польскі палітоляг Войцех Бародзіч-Смаліньскі і кіраўнік “Руху за Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч.
З 21 верасьня ў Менску працуе місія міжнародных арганізацыяў, якія займаюцца абаронаю правоў журналістаў і пытаньнямі свабоды сродкаў масавай інфармацыі.
Актывісты руху “За свабоду”меркавалі правесьці ў Ваўкавыску сход, каб вылучыць дэлегатаў на Эўрапейскі форум, які мае адбыцца ў Менску на пачатку кастрычніка.
Літоўскі прэзыдэнт паціскае руку Лукашэнку ў гадавіну зьнікненьня Ганчара. 17 верасьня для беларусаў – сьвята аб’яднаньня ці гадавіна трагедыі?
"Я гатовы ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, калі будзе рэальнае аб'яднаньне нацыянальна-дэмакратычных сіл".
Сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзяў удзел у 13-ым рэспубліканскім фэстывалі “Дажынкі-2009”, які сёлета праводзіцца ў Кобрыне. У горадзе прынятыя павышаныя меры бясьпекі.
Аляксей Янукевіч: “Маё асабістае стаўленьне пазытыўнае. І я буду выступаць за тое, каб мы далучыліся да гэтага форуму”.
Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн у часе свайго сёньняшняга выступу ў Брусэлі выказаўся за паляпшэньне адносінаў Паўночнаатлянтычнага альянсу з Расеяй. Гэтая заява была зробленая на наступны дзень пасьля рашэньня Вашынгтону адмовіцца ад ранейшага пляну супрацьракетнай абароны.
"Хлопчык паехаў зь Вільні, так і не дачакаўшыся абяцаных забаваў", – пра неафіцыйныя падрабязнасьці візыту Лукашэнкі ў Вільні пішуць у газэце <b>“Lietuvos rytas”</b> Біруце Вішняўскайце і Дануце Ёнушэне.
Гэнэрал-лейтэнант Уладзімер Усхопчык заявіў, што і пасьля апошняй заявы генэральнай пракуратуры Літвы не зьбіраецца зьяжджаць зь Беларусі.
Дэлегацыя дэмакратычных сілаў, у складзе якой былі Аляксандар Казулін, Павал Севярынец, Жанна Літвіна, Анатоль Лябедзька і Аляксей Янукевіч, наведала зь візытам Швэцыю.
Генпракуратура Літвы паўторна зьвярнулася да Беларусі з просьбай выканаць неабходныя крымінальна-працэсуальныя дзеяньні ў дачыненьні да падазраваных у “Справе 13 Студзеня”.
Старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына лічыць, што падчас выбарчых кампаніяў неабходна адыходзіць ад поўнага бюджэтнага фінансаваньня кандыдатаў.
21 верасьня актывіста "Маладога фронту" Яўгена Скрабца забіраюць у войска, нягледзячы на сур'ёзнае захворваньне сьпіны.
На тэрыторыі Беларусі сёньня стартавалі вайсковыя манэўры “Захад-2009”, у якіх бяруць удзел болей за 15 тысяч беларускіх і расейскіх вайскоўцаў.
Швэцыя, якая старшынюе зараз у Эўразьвязе, запатрабавала ад Менску спыніць гвалт супраць мірных дэманстрантаў.
17—18 верасьня генэральны сакратар Фэдэральнага міністэрства па эўрапейскіх і міжнародных справах Аўстрыі Ёганэс Кюрле будзе знаходзіцца з рабочым візытам у Менску.
Так пракамэнтаваў апошнюю заяву беларускага кіраўніка пра тое, што “пытаньне прызнаньня незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі будзе разгледжанае на найбліжэйшай сэсіі парлямэнту”, незалежны тбіліскі аналітык Малхаз Чэмія.
Эўракамісар дала зразумець, што зь цяперашняга пацяпленьня стасункаў паміж Брусэлем і Менскам расейцам ня трэба рабіць высновы наконт “выцясьненьня Расеі зь Беларусі”.
Віленскі журналіст Віталь Каракорскі мяркуе, што Лукашэнка ў Вільні адчуваў сябе “на кані”, дазваляючы сабе некарэктныя выказваньні на адрас Эўразьвязу.
Кіраўнік Беларусі павіншаваў народ з 17 верасьня.
Празь дзесяць хвілін ад пачатку каля трыццаці ўдзельнікаў ланцугу неабыякавых людзей затрымалі й зьвезьлі з плошчы на аўтобусах. <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 /> <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />
У Вільні амаль не было відаць ніякіх знакаў таго, што тут зь візытам знаходзіўся кіраўнік суседняй краіны. Зь літоўскай сталіцы – нашая карэспандэнтка.
Кіраўнік Беларусі правёў у Вільні перамовы з прэзыдэнтам Літвы Далёй Грыбаўскайце і выступіў на канфэрэнцыі "Беларусь і дзяржавы Балтыйскага мора: новыя магчымасьці для пашырэньня супрацоўніцтва".
“Эўрапейская кааліцыя”, у якую ўваходзяць 5 суб’ектаў палітычнага жыцьця Беларусі, абураецца заявамі Аляксандра Лукашэнкі адносна спраў зьніклых.
Аляксандар Лукашэнка запрасіў Далю Грыбаўскайце наведаць Беларусь. “Калі будзе дасягнута дамоўленасьць з Брусэлем, то яна прыедзе і не пашкадуе пра гэта”, — дадаў ён.
Сёньня ў Беларусі і за яе межамі праводзіцца традыцыйны Дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі і сем’ямі зьніклых апанэнтаў А. Лукашэнкі.
Кіраўнік Беларусі прыбыў на беларуска-літоўскі форум і распавёў пра вынікі перамоваў са сваёй літоўскай калегай Далёй Грыбаўскайце.
Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Літвы адкрылі беларуска-літоўскі форум. Лукашэнкі пакуль няма. Але ён павінен зьявіцца неўзабаве.
Даля Грыбаўскайце сустракала кіраўніка беларускай дзяржавы на ўваходзе ў прэзыдэнцкі палац.
Выкладзены папяровымі самалёцікамі бел-чырвона-белы сьцяг і пікет віталі кіраўніка Беларусі ў Вільні.
"Калі зыходзіць з чалавечых меркаваньняў, то мы даўно павінны былі падтрымаць Расею", - заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Афіцыйны візыт у Беларусь міністра замежных спраў Індыі Соманахалі Малаяха Крышны адбудзецца 16-17 верасьня.
Размары Томас мае намер прыступіць да працы 17 верасьня.
Загрузіць яшчэ