Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці на Кастрычніцкай разагнаная


Празь дзесяць хвілін ад пачатку каля трыццаці ўдзельнікаў ланцуга неабыякавых людзей затрымалі й зьвезьлі з плошчы на аўтобусах.

ГЛЯДЗЕЦЬ ВІДЭА


СЛУХАЦЬ:


З плошчы перадае Валер Каліноўскі

17:50
Перад пачаткам заплянаванай на 18-ю гадзіну акцыі па Кастрычніцкай плошчы езьдзіць вадавоз і палівае яе вадой. Плошча ўся залітая, але вадавоз працы не спыняе.


Ля плошчы стаіць чатыры аўтобусы з спэцназам.

18:01 Дэмакратычныя актывісты на Кастрычніцкай плошчы ўзьнялі транспарант “Мы помнім”, патрэты Анатоля Красоўскага і Віктара Ганчара. Міліцыя папярэджвае, што іх дзеяньні незаконныя і ў выпадку ігнараваньня патрабаваньняў спыніць несанкцыянаваную акцыю яны будуць разагнанаыя. У ланцугу неабыякавых стаяць каля 30 чалавек, сярод іх Сяргей Скрабец і Мікола Статкевіч. На плошчы таксама шмат журналістаў і прадстаўнікоў органаў правапарадку.



Мікола Дземідзенка й Наста Палажанка.



18:05 Некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў спэцназу ў чорнай уніформе атачылі ланцуг неабыякавых людзей. Удзельнікі акцыі селі на мокрую зямлю.




Міліцыя спрабуе перашкодзіць працы журналістаў, замінае працаваць фотакарэспандэнтам і тэлеапэратарам.


Супрацоўнікі ў цывільным, адзін — з завязаным тварам — перашкаджаюць выконваць прафэсійныя абавязкі фотакарэспандэнту Reuters Васілю Фядосенку.

Службісты не даюць працаваць фотарэпарцёру Associated Press Сяргею Грыцу.

Па два чалавекі з спэцслужбаў атачылі кожнага з журналістаў, некаторым парвалі вопратку. Асабліва службісты пільнавалі, каб журналісты не змаглі зьняць сам момант затрыманьня ўдзельнікаў акцыі.

18:10 Акцыя разагнаная. Міліцыя затрымала ўсіх удзельнікаў акцыі. На плошчу прыехалі тры аўтобусы й літаральна за трыццаць секундаў усіх пахапалі, закінулі ў аўтобусы й адвезьлі. Пры гэтым міліцыянты адмыслова перашкаджалі працаваць журналістам.

18:15 На плошчы засталіся некалькі чалавек, у тым ліку Зьміцер Бандарэнка, яны трымаюць надарваныя і патаптаныя партрэты зьніклых.

Зьміцер Бандарэнка з партрэтам Анатоля Красоўскага

18:36 Зьміцер Бандарэнка падзякаваў усім прысутным. Ён і іншыя неарыштаваныя ўдзельнікі сышлі. Акцыя скончылася.

20:00 Затрыманыя адвезеныя ў Цэнтральны РУУС Менскe.Сярод іх актывісты апазыцыі Мікалай Статкевіч, Сяргей Скрабец, Андрэй Кім, Зьміцер Бародка, Яўген Афнагель, Павал Юхневіч, Паліна Кур’яновіч, Алег Корбан, Мікола Сергіенка, Максім Сергіец, Сяржук Семянюк, Алёна Валынец.

20:30 Каля 30 чалавек сабраліся ля будынку Цэнтральнага РУУС Менска. Гэта сваякі затрыманых, актывісты апазыцыі, праваабаронцы. У вокнах бачна як дапытваюць затрыманых удзельнікаў акцыі. Тут жа знаходзяцца аўтобусы.

21:30 Затрыманых удзельнікаў акцыі — усяго 35 чалавек — выпусьцілі з пастарунку без складаньня пратаколаў. У некаторых узялі адбіткі пальцаў і зафіксавалі іх на відэа. Як паведаміў палітык Мікола Статкевіч, падчас затрыманьня і ў РАУСе яго і іншых арыштаваных зьбівалі. У прыватнасьці, Статкевіча білі па нагах. Затрыманым у РАУСе пагражалі, дзяўчатам казалі, што згвалтуюць.

Акцыя салідарнасьці на Кастрычніцкай
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:24 0:00





Аляксандар Лукашэнка: "Вось ён у нас зьніклы, а там ходзіць”
Зінаіда Ганчар: “Не супрацоўнічаем са сьледзтвам? Хлусьня!”
Куды падзеліся “эскадроны сьмерці”?
Зьніклыя ў Беларусі .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG