Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Эўрапейская кааліцыя” пратэстуе з нагоды сустрэчы ў Вільні


“Эўрапейская кааліцыя”, у якую ўваходзяць 5 суб’ектаў палітычнага жыцьця Беларусі, абураецца заявамі Аляксандра Лукашэнкі адносна спраў зьніклых, а таксама тым, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце адбылася ў Дзень беларускай салідарнасьці.

Адзін зь лідэраў “Эўрапейскай кааліцыі” Мікалай Статкевіч цытуе сумесную заяву пратэсту.

“Наша абурэньне выклікана чарговымі спэкуляцыямі кіраўнікоў правячага рэжыму вакол тэмы зьніклых палітыкаў. Нядаўна спадар Лукашэнка чарговы раз задаваў замежным журналістам рытарычнае пытаньне пра колькасьць тысяч зьніклых у эўрапейскіх краінах за мінулыя 10 гадоў. У адказ мы таксама задаём спадару Лукашэнку рытарычнае пытаньне: а колькі ў эўрапейскіх краінах за 10 гадоў зьнікла лідэраў апазыцыі са статусам экс-міністраў ці экс-старшыняў цэнтральных выбарчых камісій? І ці ёсьць увогуле ў сьвеце краіна, дзе за некалькі месяцаў зьніклі ці памерлі пры падазроных абставінах 3 патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта?”

“Эўрапейская кааліцыя” таксама выказала зьдзіўленьне тым, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Літвы Далёй Грыбаўскайце адбылася менавіта 16 верасьня, у дзень памяці пра зьніклых апазыцыянэраў і салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі. “Гэта выглядае “як дараваньне з боку дэмакратычнай Эўропы таго, што зрабіў беларускі рэжым”, — мяркуюць апазыцыянэры.

У “Эўрапейскую кааліцыю” ўваходзяць "Народная грамада", Сацыял-дэмакратычная партыя свабоды, "Малады фронт", Рух беларускай салідарнасьці “Разам” і Партыя свабоды і прагрэсу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG