Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першымі раман Севярынца прачытаюць у сілавых структурах


Павал Севярынец
Павал Севярынец

6 жніўня сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Павал Севярынец перадаў свайму сябру Дзянісу Садоўскаму рукапіс раману “Сьвятло сэрцаў”, каб той зрабіў копію.

У кватэры, дзе жыве сябра Садоўскага, супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным зрабілі ператрус. Яны сканфіскавалі 700 старонак рукапіснага тэксту. Замест іх выдалі паперу “Акт выняцьця”.

Рукапіс міліцыянты не вярнулі дагэтуль.

Севярынец лічыць такія дзеяньні незаконнымі. Ён цьвердзіць, што супрацоўнікі сілавых структураў парушылі ягоныя правы.

Павал Севярынец зьвярнуўся са скаргай у пракуратуру і міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG