У апошніх буйных расейскіх крэдытах Беларусі няма альтруізму, перакананы менскі палітоляг Аляксей Кароль. Ён раіць беларусам не забывацца пра асьцярожнасьць у адносінах з расейцамі.
Заяўнікі ўстаноўчага сходу ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за зьмяненьне выбарчага заканадаўства сёньня атрымалі дазвол сабрацца на Бангалоры.
Генэральная пракуратура спыніла дзьве крымінальныя справы супраць старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, з-за якіх цягам году ён быў невыязным.
Сустрэча адбылася на просьбу лідэраў грамадзкіх арганізацый, якія запрасілі кіраўніка дыпляматычнай місіі прыняць удзел у “Трэцім сацыяльным форуме”, які пройдзе ў Магілёве 14-15 сакавіка.
Сем гадоў спатрэбілася беларускім чыноўнікам, каб падрыхтаваць праект новага закону аб сродках масавай інфармацыі і перадаць яго ў Нацыянальны сход.
Расейскі пасол распавёў пра пляны расейскай падтрымкі беларускай эканомікі, фармаваньня Адзінай сыстэмы СПА і пра стаўленьне Расеі да дыялёгу Беларусі з ЭЗ.
У якой ступені падпісаныя ў Маскве пагадненьні пагражаюць незалежнасьці Беларусі?
Рэдактар мастоўскай раённай газэты пісьмова адмовіў у крытычнай публікацыі дэпутату райсавету Зьмітру Кухлею. Апазыцыйны актывіст, якога бяз згоды райсавету звольнілі з працы, працягвае адстойваць свае грамадзянскія правы.
Гілары Клінтан прыняла блізка да сэрца справу Зэльцэра. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Робэрт Вуд.
Пракуратура Менскага раёну прызнала незаконным спыненьне крымінальнага перасьледу маладзёнаў, якіх падазраюць у зьнішчэньні крыжоў у Курапатах.
Генэральная пракуратура Беларусі закрыла дзьве крымінальныя справы супраць старшыні АГП Анатоля Лябедзькі.
А будаўніцтва беларускай АЭС будзе фінансавацца ў тым ліку з расейскіх крэдытаў. Пра гэта паведаміў амбасадар Расеі ў Беларусі А.Сурыкаў.
Міністэрства інфармацыі не рыхтуе законапраектаў пра рэгуляваньне сеціўных мэдыяў, паведаміла першая намесьніца міністра Лілія Ананіч.
6 лютага ў Менску заплянаванае першае паседжаньне Грамадзка-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта.
Тэлеканал “Euronews” паказаў інтэрвію з Аляксандра Лукашэнкам. Гаварыў пра ўзаемадачыненьні з Эўропай, пра прызнаньне Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.
20 гадоў таму ў Польшчы пачаў працу “круглы стол” з удзелам прадстаўнікоў уладаў ПНР і апазыцыі, у выніку працы якога адбыліся дэмакратычныя перамены.
Актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь” сёньня былі затрыманыя міліцыяй у менскай кватэры, якую наймае Павал Юхневіч.
Заяўнікі ўстаноўчага сходу ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за зьмену выбарчага заканадаўства адмовіліся ісьці ў Менскі гарвыканкам.
У Генэральнай пракуратуры заяўляюць пра “самыя сур’ёзныя высновы”, зробленыя са справы былога пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра.
Афіцыйны Менск настойвае на скасаваньні амэрыканскіх эканамічных санкцыяў супраць шэрагу беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў пракамэнтаваў стварэньне калектыўных сілаў хуткага рэагаваньня ў рамках АДКБ.
Уласьнікі 10 менскіх заляў адмовіліся даць памяшканьне на правядзеньне устаноўчага зьезду Партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя".
Заяўнікі ўстаноўчага сходу ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за зьмяненьне выбарчага заканадаўства адмовіліся ісьці сёньня ў Менскі гарвыканкам.
Павел Барадзін пракамэнтаваў падпісаньне 3 лютага дамовы аб Адзінай рэгіянальнай сыстэме cупрацьпаветранай абароны Расеі і Беларусі.
Рада БНР прыняла заяву з нагоды падпісаных Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве пагадненьняў.
Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў пра абразьлівае абыходжаньне з амэрыканскім грамадзянінам Эмануілам Зэльцэрам у беларускай турме.
Ад сёньня набываюць моц новыя правілы наведваньня памежнай зоны Беларусі. Незалежныя назіральнікі кажуць, што нічога не зьмянілася ды яшчэ грошы трэба плаціць.
Дакумэнт аб стварэньні калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня падпісалі ў Крамлі лідэры краінаў, якія ўваходзяць у АДКБ — Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бясьпецы.
Міністэрства інфармацыі разам з АБСЭ правялі сэмінар “Заканадаўства аб СМІ як фактар разьвіцьця нацыянальнай інфармацыйнай прасторы”.
Фінансавая міліцыя завяла справу на супрацоўніка “Белінвэстбанку” па абвінавачаньні ў незаконных апэрацыях з валютай у памеры, большым за 100000 даляраў.
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з намесьнікам старшыні АГП, эканамістам Яраславам Раманчуком.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, які рэглямэнтуе працу прэс-сакратароў і прэс-службаў міністэрстваў і ведамстваў.
Дамову аб стварэньні калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня АДКБ падпісалі ў Крамлі лідэры краінаў, што ўваходзяць у гэтую міжнародную арганізацыю.
Нідэрляндзкі хрысьціянскі дэмакрат і сябра ПАРЭ Пітэр Омтзіхт зьвярнуўся зь лістом да Камітэту міністраў Рады Эўропы.
Адносна дзейнасьці інтэрнэт-мэдыяў, Пяткевіч адзначыла, што ў законе няма ніводнай нормы, якая б непасрэдна гаварыла пра рэгістрацыю, правілы паводзінаў інтэрнэт-СМІ.
Генэральны сакратар Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) Мікалай Бардзюжа па-ранейшаму застаецца на сваёй пасадзе. Такое рашэньне прынялі міністры замежных спраў краін АДКБ. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Андрэй Несьцярэнка.
Сёньня кіраўнік Беларусі возьме ўдзел у саміце АДКБ. На ім будзе разглядацца пытаньне аб стварэньні вайсковага блёку – калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня.
Лельчыцкі раённы суд прызначыў на сёньня слуханьне адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да ксяндза Віталя Мышоны. Яго абвінавачваюць у непадпарадкаваньні мясцовым чыноўнікам.
Cёньня ў Маскве А. Лукашэнка возьме ўдзел у нечарговых самітах Эўразійскай эканамічнай супольнасьці і Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы.
Расейскі ваенны экспэрт Аляксандар Гольц лічыць, што "ніякай ваеннай неабходнасьці ў стварэньні аб’яднанай сыстэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі няма".
ЗША ня змогуць надалей выкарыстоўваць авіябазу ў Кіргізстане для сваіх войскаў у Аўганістане, заявіў Курманбек Бакіеў пасьля сустрэчы з Дзьмітрыем Мядзьведзевым.
Сёньня ў Гомелі за арганізацыю шэсьця міліцыя затрымала трох актывістаў “Маладога Фронту” й стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”.
А.Лукашэнка і Д.Мядзьведзеў падпісалі ў Маскве пагадненьне аб стварэньні адзінай рэгіянальнай сыстэмы проціпаветранай абароны “саюзнай дзяржавы”.
Некалькіх моладзевых актывістаў прайшлі маршам да выканкаму з расьцяжкай “КДБ нас гоніць – Канстытуцыя абароніць?”
У Маскве пасьля сустрэчы “сам-насам” кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітрый Мядзьведзеў правялі паседжаньне Найвышэйшай рады "саюзнай дзяржавы”.
Расея і Беларусь сёньня падпішуць пагадненьне аб сумеснай ахове вонкавай мяжы “Саюзнай дзяржавы” ў паветранай прасторы і стварэньні Адзінай рэгіянальнай сыстэмы СПА.
Пачаўся двухдзённы візыт у Маскву кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.
Кіраўнік Беларусі ўвечары панядзелка прыляцеў у Маскву, каб узяць удзел у шэрагу паседжаньняў, абмеркаваць некалькі бюджэтаў і падпісаць пакет дакумэнтаў.
Болей за дзясятак актывістаў арганізацыі “Малады фронт” сталі насупраць будынку Міністэрства абароны з расьцяжкай “Не палітычнаму прызыву!”
Загрузіць яшчэ