Сёньняшні нумар газэты “International Herald Tribune” зьмяшчае ажно тры матэрыялы, датычныя Беларусі: артыкул міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава пад загалоўкам “Абвяргаючы тры міты”, погляд на цяперашнюю палітычную сытуацыю ў Беларусі аўтарства Чарлза Гранта, дырэктара Цэнтру эўрапейскіх рэформаў у Лёндане, ды карэспандэнцыю з Брусэлю пра ўчорашняе пасяджэньне міністраў замежных справаў Эўразьвязу адносна Ўсходняга партнэрства.