Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка начуе ў Маскве


Красная плошча ў Маскве
Красная плошча ў Маскве
Кіраўнік Беларусі ўвечары панядзелка прыляцеў у Маскву, каб назаўтра ўзяць удзел у паседжаньні Найвышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнай дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.

На ім будуць разглядаць захады для пераадоленьня ўплыву сусьветнага эканамічнага крызісу, прапановы аб пашырэньні беларуска-расейскай супрацы, найперш у гандлёва-эканамічнай сфэры, пытаньні фінансаў і крэдытаў. Плянуецца зацьвердзіць бюджэт Саюзнай дзяржавы ў памеры 4,9 мільярдаў расейскіх рублёў ды падпісаць шэраг іншых дакумэнтаў.

На наступны дзень, 4 лютага, Лукашэнка будзе ўдзельнікам паседжаньняў Рады калектыўнай бясьпекі АДКБ і Міждзяржаўнай рады Эўразійскай эканамічнай супольнасьці.

Кіраўнікі дзяржаў, што ўваходзяць у АДКБ, разгледзяць бюджэт арганізацыі й абмяркуюць ідэю стварэньня калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня АДКБ.

На нечарговым саміце ЭўрАзЭС будзе весьціся гаворка пра стварэньне антыкрызіснага фонду й Цэнтру высокіх тэхналёгіяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG