Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Беларусь рыхтуюць сумесны антыкрызісны плян


Сёньня ў Менску на сумесным пасяджэньні калегій беларускага Міністэрства эканомікі і расейскага Міністэрства эканамічнага разьвіцьця плянуецца разгледзець праект сумеснага пляну дзеяньняў па мінімізацыі наступстваў фінансавага крызісу.


Таксама будуць абмеркаваныя сцэнарныя ўмовы разьвіцьця эканомік дзьвюх краін на пэрыяд да 2011 года.

Чакаецца, што на калегіі выступіць міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Эльвіра Набіуліна. Зь беларускага боку – міністар эканомікі Мікалай Зайчанка, паведамляе прэсавая служба расейскага міністэрства.

Перад пасяджэньнем Э. Набіуліна сустрэлася зь беларускім прэм’ерам Сяргеем Сідорскім.

Сяргей Сідорскі паведаміў, што 30 студзеня ў Маскве ён сустрэнецца з Уладзімерам Пуціным. У рамках саюзнага Саўміна бакі абмяркуюць сумесныя дзяньні Беларусі і Расеі ва ўмовах сусьветнага фінансавага крызісу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG